Адкрыўся першы гіпэрмаркет на Гарадзеншчыне

Сёньня ў Горадні адкрыўся першы ў вобласьці гіпэрмаркет “Алмі”.

Пачаў ён будавацца некалькі гадоў таму зь іншай назвай, але будоўля спыніліся. Пазьней зьявіўся новы гаспадар, які давёў яе да заканчэньня. Першыя пакупнікі трапілі ў крамы сёньня пасьля 17-й гадзіны.

Валодае гіпэрмаркетам таварыства з абмежаванай адказнасьцю “Алсем”. Плошча гіпэрмаркету — 5500 квадратных мэтраў (гэта разам з уласнай вытворчасьцю), і яшчэ каля 5000 квадратных мэтраў займаюць асобныя крамы — іх 28. Штодзень тут мяркуюць абслугоўваць 10—15 тысяч пакупнікоў.