Міжнародная арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" выказала занепакоенасьць нізкай якасьцю асьвятленьня выбараў у Палату прадстаўнікоў у Беларускіх мэдыях.
Паводле дасьледаваньня, праведзенага Беларускай асацыяцыяй журналістаў, дзяржаўныя мэдыі надавалі мала ўвагі выбарам і нават меней – праграмам розных кандыдатаў.
"Дзяржаўныя мэдыі не дазваляюць апазыцыйным кандыдатам данесьці сваё пасланьне да аўдыторыі і скандальным чынам падтрымліваюць цяперашнія ўлады," – гаворыцца ў заяве "Рэпартэраў бязь межаў".