Наш чытач Уладзімір Слабін даслаў відэаролік, які сьведчыць, што грузінска-расейскі канфлікт ужо стаў фактам ня толькі нашага, але і віртуальнага сусьвету.
"Цікавую з'яву я назіраў у віртуальным асяроддзі Second Life 9 верасня 2008 г. Кожны, хто наведаў востраў партыі "Адзіная Расія", які размешчаны паблізу Крамля і нагадвае формай мядзведзя, мог насамрэч пабачыць там чорнага мядзведзя. Пры набліжэнні драпежнік пачынаў шчодра пускаць грузінскія сцягі, якія пры адыходжанні пакрысе знікалі. Але пры спробе наблізіцца мядзведзь нязменна пачынаў прадукаваць іх у незлічонай колькасці.
Падкрасціся да жывёлы незаўважаным мне так і не пашчасціла, а назіраная зьява засведчыла, што складаныя адносіны паміж Грузіяй і Расіяй цяпер пашыраюцца не толькі на традыцыйны Інтэрнет, але і 3D-кіберпрастору".
Uladzimir
University of Oregon, USA