У францускім Авіньёне пачаліся двухдзённыя нефармальныя перамовы, у часе якіх міністры замежных спраў 27 краін ЭЗ маюць узгадніць свае пазыцыі напярэдадні візыту прэзыдэнта Францыі Нікаля Сарказі ў Маскву.
Яго краіна цяпер старшынюе ў ЭЗ.
У часе гэтай сустрэчы кіраўнікі эўрапейскіх замежнапалітычных ведамстваў разьлічваюць вызначыць агульную пазыцыю адносна расейска-грузінскага канфлікту, а таксама абмеркаваць шэраг іншых пытаньняў што да супрацоўніцтва з усходнімі краінамі-суседзямі ЭЗ, у тым ліку і Беларусьсю.
Як падае брусэльскае інтэрнэт-выданьне EUOBSERVER са спасылкай на дыпляматаў ЭЗ, гэты колішні хаўрусьнік Расеі прагне палепшыць дачыненьні з Захадам, каб умацаваць сваю незалежнасьць пасьля таго, як Расея выявіла ў грузінскай кампаніі экспансіянісцкія тэндэнцыі”.
Выказваюцца меркаваньні, што ў сувязі з вызваленьнем палітвязьняў і намерам правесьці свабодныя дэмакратычныя парлямэнцкія выбары ЭЗ павінен паслабіць свае санкцыі супраць Менску.
“Аднак нават самыя блізкія партнэры Беларусі ў ЭЗ — Літва ды Латвія — пакуль што ставяцца да Менску з асьцярожнасьцю. “Там яшчэ трэба вельмі шмат зрабіць дзеля пабудовы дэмакратычнага грамадства”, — сказаў адзін літоўскі дыплямат. “Хуткай паправы ня будзе”, — піша EUOBSERVER.
Сустрэча ў Авіньёне ня мае на мэце прымаць нейкія дакумэнты. Яна праходзіць у фармаце вольнай дыскусіі.