Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – актывіст Партыі БНФ з Кобрыні Аляксандар Мех.
Яму 38 гадоў, скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт грамадзянскай авіяцыі. Працаваў у кобрыньскім упраўленьні магістральных газаправодаў. Затым атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Навапалоцкім дзяржаўным унівэрсытэце па спэцыяльнасьці “праектаваньне і эксплюатацыя газаправодаў”.
І вось гэтым летам за адмову спыніць удзел у выбарчай кампаніі, дасьведчанага спэцыяліста гвалтоўна, з дапамогай кантрактнай сыстэмы, звольнілі з працы. Насуперак сабраным доказам, суд палічыў тое законным.
Вось чаму грамадзкі рэдактар тыдня Аляксандар Мех замовіў журналістам Свабоды падрыхтаваць перадачу на тэму “Працоўныя кантракты як сродак запалохваньня выбарцаў глыбінкі”.
Кожны другі ў краіне баіцца на працы гаварыць пра заробак і ўмовы
Сёньня ў Беларусі чатыры з паловай мільёна працаўнікоў, зь якіх абсалютная большасьць падпалі пад кантрактную сыстэму. Яна, лічыць спадар Мех, асабліва эфэктна “зацуглівае” людзей у рэгіёнах, дзе цяжка працаўладкавацца. Толькі што ў інтэрнэце на сайце kontraktunet.info група незалежных аналітыкаў зьмясьціла шэраг сацыялягічных дадзеных. Прывяду толькі адну лічбу адтуль: на пытаньне “Ці баіцеся вы выказваць сваё меркаваньне пра ўмовы працы і заробак пасьля заключэньня працоўнага кантракту?” 52 працэнты апытаных з усёй краіны адказалі: так, баімся.
Сем мільёнаў рублёў праз суд вярнуў пацярпелым ад парушэньня ўмоваў працоўнага кантракту незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасьці ў Магілёве. Паводле юрыста арганізацыі Аляксандра Каралёва, ад пачатку году ў прафсаюз зьвярнуліся каля сто пяцідзесяці чалавек. Юрыст зазначае, што ў сёньняшніх умовах кантрактная сыстэма выконвае рэпрэсіўныя функцыі ў адносінах да працоўнага. На недасканаласьць кантрактнай сыстэмы наракаюць і ў дзяржаўным аб’яднаньні прафсаюзаў. Зь недаверам да яе ставяцца і самі працоўныя.
Аляксандраў Каралёў лічыць, што без кантрактнай сыстэмы колькасьць сяброў незалежных прафсаюзаў была б значна большай і адпаведна падвысіўся б уплыў прафсаюзаў на прадпрыемствах:
“Кантракты уведзеныя не дзеля таго, каб палепшыць умовы працы, але для таго, каб людзі баяліся. Калі наймальнік прапануе яго заключыць працоўны ня можа адмовіцца, яго звальняюць. А калі кантракт сканчаецца, то наймальнік без усялякіх прычынаў, можа яго звольніць і працоўны нічога ня зможа зрабіць. За сем месяцаў да нас зьвярнуліся каля ста пяцідзесяці чалавек, і было ў нас чатырнаццаць судоў, значную частку якіх мы выйгралі ды вярнулі людзям каля сямі мільёнаў рублёў”.
Пра недасканаласьць кантрактнай сыстэмы гавораць і ў дзяржаўным Магілёўскім абласным аб’яднаньні прафсаюзаў. Там зазначаюць, што кантракты заключаюцца на непрацяглы час і ў працоўных спрэчках наймальнік як правіла заўжды дамінуе:
“І калі ён мае да працаўніка суб’ектыўныя прэтэнзіі, то кантрактная сыстэма найму дае магчымасьці спыніць працоўную дамову і ў судовым парадку дужа цяжка даказаць, што ў гэтай сытуацыя працоўныя адносіны былі парушаныя. Заканадаўства наша, да жалю не дастаткова выразна вызначае ўмовы пры якіх наймальнік абавязаны падаўжаць працоўныя адносіны”, – зазначае старшыня аб’яднаньня Тацяна Ісачанка.
Ахвярай недасканаласьці кантрактнай сыстэмы стала магілёўская літаратарка Тацяна Барысік. Яны чатыры гады працавала ў школе сацыяльным пэдагогам. За гэты час падпісалася пад чатырма працоўнымі дамовамі:
“Сканчаўся тэрмін, звальняесься 25 траўня, а потым ідзеш зноў заключаць кантракт ужо ў верасьні, каб не плаціць табе за тры месяцы летнія грошы. Вось так было. І ты прыходзіш у жніўні, ня ведаючы – ці табе яго падоўжылі, ці не. У падвешаным стане трымаюць чалавека кожны год”, – згадвае кантрактнае мінулае Тацяна Барысік.
Звольніцца адміністрацыя змусіла літаратарку пасьля таго, як скарацілі ёй палову стаўкі.
А што думаюць пра кантрактную сыстэму людзі на магілёўскім вуліцах?
“У прынцыпе, кантрактная сыстэма нармальная, аднак для нас пакуль ня дужа, бо цісьне ж начальства. У выпадку чаго, кажуць, кантракта ня будзем заключаць.
– Іншым разам гэта і дрэнна. Умовы жыцьця зьменяцца і гэтыя ж усе кантракты на цябе ж і будуць ціснуць.
– Кантракт – гэта такая рэч, што ён жа сканчаецца й адпаведна без усялякіх падставаў могуць не працягнуць. Проста ён скончыўся. У работніка ступень рызыкі ўзрастае”.
Камэнтуе Аляксандар Мех:
“Як ціснуць улады на шараговых выбаршчыкаў, паказаў збор подпісаў. Людзей выклікалі ў аддзелы кадраў і застаўлялі падпісвацца за праўладных кандыдатаў. Таксама ім казалі: ”Калі вы паставіце свой подпіс за Меха, то кантракт з вамі падоўжаны ня будзе.” Яны гатовыя аддаць за мяне свой голас, але паставіць подпіс баяцца. Былі і такія, хто падпісаўся, але потым падыходзіў і прасіў яго выкрасьліць, бо палохаецца застацца бяз працы. А кіраўнік прадпрыемства, зь якога я быў звольнены, прамым тэкстам сказаў калектыву:”Калі падпішацеся за Меха, будзеце звольненыя таксама”. Можна меркаваць, што пад пагрозай звальненьня людзей будуць прымушаць ісьці на папярэдняе галасаваньне”.
40 працэнтаў у краіне баяцца на працы гаварыць пра сваю палітычную арыентацыю
У Кобрыні выразна ўсьведамляюць: Аляксандра Меха звольнілі за ягоную грамадзянскую пазыцыю, палітычную ангажаванасьць. І гэты прыклад зусім не адзінкавы. П ўсёй краіне цяжка знайсьці апанэнта ўлады, які б ня меў непрыемнасьцяў праз заключэньне працоўных кантрактаў.
Зноў статыстыка з адмысловага сацыялягічнага дасьледаваньня на сайце kontraktunet.info. На пытаньне, “Калі вы зьяўляецеся сябрам грамадзкай арганізацыі або палітычнай партыі, ці баіцеся вы пасьля заключэньня працоўнага кантракту адкрыта гаварыць пра гэта на працы?” адказалі: “Так, баюся” 40 працэнтаў. Палохаецца нават кожны пяты зь вернікаў… З вынікаў дасьледаваньня вынікае таксама, што асабліва перасьледуюцца на дзяржаўных ды й прыватных прадпрыемствах актывісты незалежных прафсаюзаў. Горадня – характэрны ў гэтым сэнсе рэгіён. Узяць, напрыклад, два яго буйнейшыя прадпрыемствы. “Хімвалакне” такі прафсаюз зьнік зусім, а на “Азоце” моцна — у некалькі разоў скараціўся.
Улады ўпарта не рэгістравалі суполку Свабоднага прафсаюзу на “Хімвалакне”, кіраўніцтву прадпрыемства гэта толькі палягчала мэту: зьнішчыць арганізацыю. Адным зь яе актывістаў быў Яўген Лясоцкі, дарэчы, сакратар Гарадзенскай гарадзкой Рады партыі БНФ, ён узгадвае:
“На першым этапе ўтварэньня першаснай суполкі прафсаюзу прымалі ўдзел 35 чалавек, гэта з 4500 працуючых. І адразу, як былі пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю, пачаўся актыўны ўціск, і дзесьці 15 чалавек адмовіліся ад свайго ўдзелу. Потым прыблізна на працягу году колькасьць сябраў мянялася ад 20 да 25. Больш актыўных, якія заставаліся ядром суполкі, зь цягам часу, спачатку старшыню арганізацыі Аляксандра Чарнея па кантракту звольнілі, а потым паціху ўсіх перавялі на кантракт. І адныя адышлі, заявілі аб сваім выхадзе з суполкі, кагосьці “купілі” падвышэньнем у пасадзе і так далей, а “ядро” звольнілі па кантракту. І мяне таксама”.
Працу пасьля гэтага было знайсьці амаль немагчыма, каб яна забясьпечвала сярэдні заробак, кажа Яўген Лясоцкі. Давялося шукаць яе паўтары гады.
Незалежны прафсаюз на прадпрыемстве “Гродна Азот” налічваў 850 чалавек, цяпер у ім толькі больш за сотню. Гэта стала вынікам ціску заводзкага кіраўніцтва, а існаваньне працы па кантрактах — адным з аргумэнтаў, каб схіліць выйсьці зь недзяржаўнай арганізацыі. Гаворыць старшыня Незалежнага прафсаюзу “Азоту” Сяргей Антусевіч:
“Адназначна такі аргумэнт гучаў, ён быў адным з асноўных чыньнікаў, таму што кантракт — гэта тэрміновая працоўная дамова, па сканчэньні якой наймальнік не абавязаны яе працягваць. Натуральна, што ўсё было ў руках начальніка цэху, начальніка аддзелу кадраў, дырэктара, які проста мог сказаць: не працягваем з табой кантракт, і чалавек фактычна апынаўся за бортам. І з пункту гледжаньня заканадаўства парушэньняў няма, таму што наймальнік не абавязаны нічога тлумачыць па сканчэньні тэрміну кантракту — чаму ён не працягваецца”.
Спадар Антусевіч успамінае, што тыя, хто быў вымушаны напісаць заяву аб выхадзе зь Незалежнага прафсаюзу, “яны казалі, што ў шэрагу пытаньняў, па якіх ціснулі, былі экзамены на працоўнае месца, якія здаюцца штогод, а таксама тэрмін кантракту, які будзе не працягнуты па яго сканчэньні”.
“Мы ж таксама ўсьведамляем, што чалавек, калі ўладкоўваўся на працу, ён прыходзіў на прадпрыемства для таго, каб зарабляць грошы, карміць сям’ю, а не для таго, каб быць сябрам Незалежнага прафсаюзу. Мы да гэтага падыходзілі нармальна, таму што чалавек ўладкоўваецца перш за ўсё на працу, а не ў прафсаюз. І калі прафсаюз становіцца перашкодай, што ж зрабіць?”
Сяргей Антусевіч зазначае: кантракты прыйшлі, безумоўна з Захаду, але там працаўнік адначасова атрымлівае пакет сацыяльных гарантый. У беларускіх умовах кантрактная сыстэма не дае перавагаў для працаўніка, а толькі для наймальніка, дырэктара прадпрыемства, які фактычна можа распараджацца лёсамі падначаленых.
З гэтай прычыны кантракты абмяжоўваюць грамадзкую актыўнасьць, нават ініцыятыву на працоўным месцы. У чалавека ўзьнікае пачуцьцё часовасьці, часовай працы. Міжнародная арганізацыя працы адназначна трактуе: усё, што менш за тры гады, гэта — менавіта часовая праца, а ня сталая. А ў Беларусі на кантрактнай сыстэме — 4 мільёны чалавек, фактычна большасьць працаздольнага насельніцтва, зазначае Сяргей Антусевіч.
Дарэчы, спадар Антусевіч зарэгістраваны кандыдатам ў дэпутаты для ўдзелу ў парляманцкіх выбарах у Гарадзенскай-Цэнтральнай акрузе N50, ён сябра партыі БНФ.
Камэнтуе Аляксандар Мех:
"На людзей, якія вялі актыўную грамадзкую дзейнасьць, ціск быў ужо зь сярэдзіны 1990-х гадоў. Увесь гэты час яны былі пад пагрозай звальненьня . Іх звальнялі пад рознымі падставамі, або ўтваралі такія ўмовы працы, што яны сыходзілі самі. У апошні час грамадзкіх лідэраў, што заставаліся на дзяржаўнай працы, можна было пералічыць на пальцах. Па Берасьцейшчыне такіх, наколькі я ведаю, заставалася двое. У Кобрыне гэта я, у Бярозе – Сяржук Русецкі. Мы неаднаразова тэлефанавалі адзін аднаму і пыталіся:”Ну як, яшчэ трымаесься?”. Калі ўводзілася кантрактная сыстэма ў 2004 годзе, яна была накіравана на зачыстку палітычнага поля. З яе дапамогай звольнілі астатніх. А тым, хто меркаваў удзельчаць у палітычным жыцці краіны, паказалі, што пры першых кроках у гэтым накірунку яны таксама будуць звольнены. Прычым, ім пагражаюць, што працу яны не знойдуць ні ў межах свайго раёна, ні ў вобласьці".
80 працэнтаў у краіне могуць пайсьці на датэрміновае галасаваньне, калі ім прыгрозяць кантрактам
Зноў зьвярнуся да сацыялягічнага дасьледаваньня, вынікі якога зьмешчаныя на сайце kontraktunet.info http://www.kontraktunet.info . Сярод іншых, рэспандэнтам з усяе краіны было зададзенае такое пытаньне: “Ці зьяўляецца пагроза скасаваньня кантракту прычынай вашага удзелу ў датэрміновым галасаваньні?” Амаль 80 працэнтаў апытаных пацьвердзілі: яны палохаюцца непрыемнасьцяў на працы… Аднак жа ня ўсе!
Сёлета ўвесну Гарадоцкаму райсуду давялося разглядаць нязвыклую для “глыбінкі” справу. Леанід Аўтухоў, кіраўнік раённай арганізацыі Партыі БНФ, прыхільнік Аляксандра Мілінкевіча, спрабаваў праз суд аспрэчыць сваё звальненьне. Яго пазбавілі пасады апэратара ачышчальных збудаваньняў – без аніякіх тлумачэньняў не працягнулі працоўны кантракт. Да таго ж, пры звальненьні мелі месца парушэньні працоўнага заканадаўства, аднак на бок апазыцыянэра ня сталі ні старшыня суду Аляксандр Ляшкевіч, ні пракурор Натальля Лятас, ні афіцыйны прафсаюз. Гэта яшчэ раз падмацавала меркаваньні Леаніда Аўтухова пра тое, што кантракт зь ім ня быў працягнуты з-за ягонай палітычнай і грамадзкай актыўнасьці.
Сёньня Леанід Аўтухоў – зарэгістраваны кандыдат у дэпутаты парлямэнту па Віцебскай-Сельскай выбарчай акрузе №21. І падчас гэтай выбарчай кампаніі, як ён кажа, яму зноў і зноў даводзілася сутыкацца з тым, што працоўны кантракт – гэта перадусім сродак уціску для простых людзей.
“Ведаеце, калі я зьбіраў подпісы за сваё вылучэньне, дык завітаў да адной настаўніцы. Мы добра знаёмыя, усё… Дык у мяне сьлёзы пакаціліся з вачэй, калі яна стала на калені ды кажа: “Лёня, я абавязкова за цябе прагаласую, але подпіс ня дам. У мяне кантракт да 1-га верасьня, а як не працягнуць кантракт, дык ніхто цябе не абароніць!” Заходжу яшчэ да судзьдзі. Ён гаворыць:”Нам забаронена падпісвацца і ўдзельнічаць у палітычных кампаніях”. Я пытаюся: “Дык а як жа Канстытуцыя?” Ён адказвае: “А ў мяне кантракт!” Вось і ўсё, усё гэтым сказана!”,— абураецца Л.Аўтухоў.
У прынцыпе нават ён, пацярпелы ад кантрактнае сыстэмы, гатовы бачыць у ёй “плюсы”, а ня толькі “мінусы”. Але – у іншых умовах, гаворыць спадар Аўтухоў:
“Сама па сабе кантрактная сыстэма, я лічу, нядрэнная. Але гэта ў іншых цывілізаваных дэмакратычных краінах. А ў нас, у Рэспубліцы Беларусь, дзе ўлада належыць аднаму чалавеку, кантракт накіраваны на тое, каб усе – па ланцугу – адчувалі сябе залежнымі. Пачынаючы ад маленькага працаўніка, які залежыць ад большага начальніка, і так па ланцугу. Каб чалавек адчуваў залежнасьць ад кантракту і не выступаў за свае правы”.
Бараніць свае правы ў Гарадоцкім райсудзе Леаніду Аўтухову дапамагаў яшчэ адзін мясцовы актывіст, Леанід Гаравы. У 2005 годзе зь ім таксама не працягнулі кантракт, хаця на той час ён быў не шараговым працаўніком, а дырэктарам базавай Вархоўскай школы.
“Кантрактная сыстэма робіць закладнікамі, прыгоннымі дзяржавы і працаўнікоў і кіраўнікоў – цэлая такая вось “вэртыкаль прыгону” была збудавана ў 2004 годзе. А беларуская сыстэма адукацыі, калі аб ёй казаць, нясе ўсе рысы савецкай сыстэмы – бяз школьнага самакіраваньня. І таму яна поўнасьцю залежыць ад вышэйшага кіраўніцтва: дырэктары школ не наймаюць настаўнікаў. І тых, і тых наймае кіраўнік раённага аддзела адукацыі”, – тлумачыць асаблівасьці “школьных” кантрактаў Л.Гаравы.
Дарэчы, актывіст лічыць вельмі паказальным, што яго звольнілі неўзабаве пасьля мінулай парлямэнцкай выбарчай кампаніі. Спадар Гаравы балятаваўся ў дэпутаты, складаючы канкурэнцыю цяперашняму “праўладнаму” дэпутату Валеру Лектараву. Актывіст лічыць, што менавіта гэтага яму вышэйшае кіраўніцтва і не даравала. А бараніцца за аднаўленьне на працы ў судзе аказалася марнай справай – перадусім з-за адсутнасьці заканадаўчай базы, якая пакідала б за “кантрактнікам” хаця б нейкія правы.
“Кантрактная сыстэма пазбаўляе іх права абскарджваць свае звальненьні. Гэтае “славаблудзьдзе”, якое распаўсюджваюць дзяржаўныя СМІ пра тое Генэральнае пагадненьне паміж Саветам Міністраў, Фэдэрацыяй прафсаюзаў, наймальнікамі і гэтак далей – адна вялікая фікцыя. Гэтыя палажэньні маюць рэкамэндацыйны характар і ня ёсьць абавязковымі для наймальніка. Вялікая фікцыя, якую памагатыя Лукашэнкі распаўсюджваюць у краіне, каб задурыць галовы простым людзям”, – у гэтым пэўны звольнены гарадоцкі актывіст Леанід Гаравы.
Кіраўнік Свабоднага прафсаюзу мэталістаў Васіль Леўчанкаў, які ўзначальвае таксама мясцовую незалежную прафсаюзную арганізацыю на прадпрыемстве “Лёс” у мястэчку Барань, што пад Воршай, лічыць кантрактную сыстэму ня проста сродкам уціску й запалохваньня працаўнікоў.
“Гэта глябальнае парушэньне правоў працоўных! Улады гэтага не адмаўляюць, нават у дакумэнтах пішуць: за пагаршэньне ўмоваў працы там ці лішні дзень адпачынку, ці дадатак да заробку. У прыватных размовах кіраўнікі не адмаўляюць, што кантракты трэба адмяняць. Але на афіцыйным узроўні – усе маўчаць. На справе атрымліваецца, што прафсаюзу нельга весьці сапраўдная перамовы – сапраўдны сацыяльны дыялёг немагчымы”, – кажа лідэр Свабоднага прафсаюзу.
Васіль Леўчанкаў згадвае, як на ягоным прадпрыемстве “Лёс” напярэдадні сканчэньня кантрактаў працаўнікоў папярэджвалі: “Калі ня выйдзеш са Свабоднага прафсаюзу, звольнім!” Аднак, паводле спадара Леўчанкава, могуць звольніць і не за такое.
“Ведаю такі выпадак, было гэта, здаецца, у лютым. Ішоў начальнік, і зьвярнуўся да яго рабочы, кажа: “Нешта ў нашым цаху дужа халодна”. Той адказвае: “Нічога, у красавіку стане цёпла”. А ў красавіку ў рабочага сканчаўся тэрмін кантракту. І яго звольнілі. Калі чалавек працуе па бестэрміновай дамове, ён ведае, што яму рабіць, каб застацца тут на працы: не парушаць працоўную дысцыпліну, не рабіць браку. А калі ён працуе па кантракце, то ён проста ня ведае, чаго апасацца. А калі чалавек ня ведае, чаго яму баяцца – ён баіцца ўсяго”.
Камэнтуе Аляксандар Мех:
"Калі ў нашай дзяржаве чалавек пагаджаецца быць кіраўніком прадпрыемства, дырэктарам школы, то ён усьведамляе, што павінен будзе выконваць усе загады вэртыкалі. Кантракты, якія былі заключаны з дырэктарскім корпусам, зрабілі зь іх марыянэтак у руках улады і спэцслужбаў. Таму, губляючы сумленьне, чалавечую годнасьць, яны ідуць на маральныя злачынствы, толькі б не згубіць сваю пасаду".
Зьбіраць подпісы супраць адмены кантрактаў гатовы толькі кожны пяты, а ўдзельнічаць у пікетах і мітынгах толькі кожны дзясяты
Зразумела, што на месцах не адчуваюць энтузіязму з пэрспэктывы рэгулярнага заключэньня кароткатэрміновых працоўных кантрактаў. Сацыёлягі сьведчаць: 65 працэнтаў апытаных дэкляруюць сваю гатоўнасьць удзельнічаць у мірных акцыях пратэсту супраць адмены кантрактнай сыстэмы. Але ж зьбіраць подпісы пры гэтым гатовыя толькі 18 працэнтаў, удзельнічаць у пікетах і мітынгах – яшчэ менш, каля 10 працэнтаў. Ці азначае гэта, што супраціў згасае? Ці быў наагул вынік і сэнс у высілках змаганьня за ўласныя правы і што чакаць ад кантрактнай сыстэмы надалей?
Дэкрэт аб увядзеньні кантрактнай сыстэмы быў падпісаны ў ліпені 1999 году. Аляксандар Ярашук, сёньняшні кіраўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, тады ўзначальваў прафсаюз супрацоўнікаў аграпрамысловага комплексу. Ён узгадвае акцыі пратэсту сябраў Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі ды простых працоўных:
“Цяпер нават самім ня верыцца. Таму што ў Менску ў мітынгу каля Палацу спорту ўзялі ўдзел каля 30 тысяч чалавек. У гэта сёньня ня надта верыцца, але гэта было – і ня толькі ў Менску. Я магу адказна засьведчыць, што менавіта дзякуючы гэтай пазыцыі Фэдэрацыі, гэтым масавым акцыям пратэсту Дэкрэт у сілу практычна так і не ўступіў. Практычна, не было прыкладаў, каб людзей масава пераводзілі на тэрміновыя кантракты”.
Кампанія масавых “добраахвотна-прымусовых” пераводаў на кантрактную сыстэму пачалася напрыканцы 2002-пачатку 2003-га году, калі пасьля доўгага прэсінгу з боку ўладаў зьмянілася кіраўніцтва Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі, і яе ўзначаліў “прадзяржаўны” Леанід Козік. Масавы перавод працоўных “на кантракты” канчаткова завяршыўся ў 2004 годзе. Уласна сыстэма кантракту – зьява станоўчая, зазначае Аляксандар Ярашук. Толькі выкарыстоўваюць яе ў цывілізаваных краінах і ў нас зусім у розных мэтах:
“Яна пагаршае прававое становішча супрацоўніка, і таму ў якасьці кампэнсацыі ў цывілізаваных дэмакратычных краінах чалавеку прапануюць падвышэньне заробку – на 50%, у 2 разы, як дзе. У нас жа атрымалася, што ўсім масава прававое становішча пагоршылі, а заробкі пакінулі такімі, як і раней. На наш погляд, у гэтым выпадку размова ідзе пра канкрэтныя палітычныя захады, каб кантраляваць працуючых і трымаць пастаянна ў страху, каб яны не высоўваліся, каб былі паслухмянымі”.
Наколькі працуе кантрактная сыстэма “на страх” ды “паслухмянасьць”, красамоўна дэманструе расповед кандыдаткі на дэпутаты ў Парлямэнт Ларысы Насаловіч з Салігорску:
“Калі мы зьбіралі подпісы для вылучэньня на кандыдаты, быў гэткі выпадак. Адна жанчына ўжо пагадзілася падпісацца, пайшла ў кватэру па пашпарт. Дзьверы адчынены, і мы чуем іх размову з мужам. Той кажа: “Ты што, не дадумайся подпіс свой ставіць – табе ж кантракт праз два месяцы зноў працягваць трэба!!!” Яна яму: “Дык гэта ж усё цалкам законна!” Ён ёй: “Ці ты ня ведаеш, якія ў гэтай краіне законы”? Яна не падпісалася...”
Але законы запалохваньня маюць і адваротны рух. Калі гайкі закручваюць надта моцна, яны могуць зьляцець з разьбы, лічыць Мікола Шарах, лідэр прафсаюзу полацкага прадпрыемства “Шкловалакно”:
“Прыйшоў ужо пэўны супакой у стаўленьні да гэтай кантрактнай сыстэмы, і людзі перасталі баяцца. Нізкія заробкі стымулююць на тое, каб мяняць працу і не баяцца згубіць гэткую працу. Асабліва гэта датычыць маладых, якія імкнуцца да большага, якія больш мабільныя і не баяцца пераездаў”.
На прадпрыемстве “Шкловалакно” прафсаюз нават пачаў перамовы з кіраўніцтвам аб кампрамісах у разглядзе кантрактнай сыстэмы. Але і тут перашкаджае ўзаемаразуменьню страх. Страх начальства:
“Усе глядзяць наверх і баяцца крок адзіны нават зрабіць без каманды зьверху, праявіць нейкую ініцыятыву, бо ўсё гэта караецца адразу. Так што яны яшчэ больш залежныя, чым шараговыя нейкія супрацоўнікі”.
Аляксандар Ярашук спадзяецца, што да 2010 году колькасьць работнікаў на кантрактнай аснове ў Беларусі будзе ня больш за 25-30%. Гэтае пытаньне будзе абмяркоўвацца ў шэрагу іншых у рамках пагадненьня паміж урадам, аб’яднаньнем наймальнікаў і аб’яднаньнем прафсаюзаў.
Дарэчы, паводле сацыялягічных дадзеных, сёньня кантрактную сыстэму падтрымлівае толькі кожны пяты грамадзянін – у асноўным пэнсіянэры і вяскоўцы.
Камэнтуе Аляксандар Мех:
“Выйсьця з гэтага ў сёньняшніх умовах няма, таму што прафсаюзы, якія павінны абараняць інтарэсы працоўных, займаюцца іншай справай: разьмяркоўваюць пуцёўкі ў санаторыі і выконваюць ролю Дзеда Мароза перад Новым годам. Мяне вельмі зьдзівіла пазыцыя старшыні цэхавага камітэта прафсаюзу Касмовіча, калі мяне звальнялі з працы. Ён абараняў у судзе не мяне, а кіраўніка прадпрыемства Галашку, які падпісаў загад аб маім звальненьні. Парлямэнтары, якія павінны былі ўбачыць у гэтай сыстэме абмежаваньне правоў працаўнікоў і вяртаньне ў рабства, таксама маўчаць. Навошта змагацца за простых людзей? Скажа прэзыдэнт адмяніць гэтую сыстэму – прагаласуюць аднагалосна. Скажа зрабіць больш жорсткай – таксама прагаласуюць аднагалосна.
Такім чынам, ні дзяржаўныя прафсаюзны, ні кішэнныя парлямэнтары, ні кіраўнік дзяржавы ня хочуць сёньня адмены сыстэмы, якая дазваляе кантраляваць грамадзтва, трымаць яго ў страху перад звальненьнем. Аднак супраць – увесь народ, ва ўсялякім разе Кобрынь – абсалютна дакладна. І гэта сілкуе ўпэўненасьць маю й маіх аднадумцаў у тым, што заганная сыстэма ўсё ж лясьне. Будучыня – за цывілізаванымі, эўрапейскімі, міжнароднымі нормамі рэгуляваньня працоўных адносінаў.
Бо няма такога народу, які можна скарыць страхам. Тым больш – беларускі народ”.