ЗША разглядаюць магчымасьць скасаваць санкцыі супраць Беларусі, калі афіцыйны Менск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформаў.
Рашэньне аб санкцыях будзе прымацца па выніках парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Гайдукевіч заявіў:
“Натуральна, пакрокавая стратэгія, якая была агучаная Гайдукевічам у 2007 годзе, поўнасьцю будзе вытрымлівацца кіраўніцтвам Беларусі. На сёньня Рэспубліка Беларусь гатова ў пакрокавай стратэгіі рухацца наперад. Яна будзе імкнуцца прыйсьці да канца гэтага году да паразуменьня з эўрапейскімі краінамі аб далейшым супрацоўніцтве. І зробіць для гэтага ўсе неабходныя намаганьні. У гэтым працэсе ад восені актыўны ўдзел будзе прымаць спадар Гайдукевіч”.