Міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнэр кажа, што Эўразьвяз разглядае магчымасьць санкцыяў і "шмат якіх іншых захадаў" супраць Расеі ў адказ на прызнаньне Расеяй незалежнасьці Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.
Кушнэр, чыя краіна цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, не ўдакладніў, пра якія менавіта санкцыі вядзецца.