Расейска-грузінскі канфлікт выліўся ў новую эру канфрантацыі Ўсходу і Захаду. Ці сапраўды пачалася новая халодная вайна?
Над гэтым пытаньнем разважае ў інтэрвію Радыё Свабода вядомы брытанскі палітоляг Эдвард Лукас – аўтар кнігі “Новая халодная вайна: Як Крэмль пагражае Расеі, і Захаду”.
Радыё Свабода: “Вы напісалі, што Захад прапусьціў надыход новай халоднай вайны. Ці сапраўды, з вашага гледзішча, нарэшце настаў той момант, калі Захад зразумеў, што халодная вайна пачалася?
Эдвард Лукас: “Цяжка сказаць, ці сапраўды гэта момант, калі Захад прачнуўся. Мы ўжо шмат разоў прачыналіся, і я адчуваю, што такіх момантаў мы яшчэ шмат будзем мець у будучыні. Праблема ў тым, што вялікія эўрапейскія краіны сапраўды ня хочуць разгойдваць лодку. Ня думаю, што Італія, Нямеччына, Францыя, Гішпанія, Нідэрлянды гатовыя радыкальна перагледзець свае стасункі з Расеяй. Ёсьць супольнасьць буйнога капіталу, якая багацее ад зьдзелак з Расеяй, моцна інтэграваныя і запасы энэргіі. Мне было цікава, што нямецкі канцлер Ангела Мэркель выправілася на гэтым тыдні ў Прыбалтыку, але не заявіла, да прыкладу, што Нямеччына зьбіраецца перагледзець з дамову з Расеяй аб Паўночным Патоку – газаправодзе праз Балтыйскае мора. Я сказаў бы так: Захад больш ня сьпіць глыбокім сном, але яшчэ не зусім і прачнуўся”.
Радыё Свабода: “Чаму, з вашага гледзішча, Захад так марудна прачынаўся?”
Эдвард Лукас: “Бо займаўся сваімі справамі. А тым часам мы сёлета мелі расейскія ракетныя ўдары па грузінскіх тэрыторыях, мы мелі справакаваны расейцамі бунт у Таліне ў зьвязку зь пераносам бронзавага салдата, мы ўжо мелі расейскія кібэр-атакі, мы мелі мюнхэнскую прамову Пуціна ў 2007 годзе, калі расейскі прэзыдэнт абвінаваціў Захад у спробах распачаць новую халодную вайну, мелі мы і дактрыну зьнешняй палітыкі Расеі, паводле якой яна выкарыстоўвае энэргію як зброю. Няма апраўданьня людзям, якія ня ведалі гэтага. Ёсьць невялікае падабенства з тымі, якія казалі, што 1968 год разбудзіў людзей, і яны зразумелі, што ёсьць СССР насамрэч. Расплюшчце вочы! Ад 1918 году, было зразумела, што такое Савецкі Саюз, і ня трэба было ўварваньня ў Чэхаславаччыну, каб прачнуцца. З Расеяй Пуціна таксама ўсё было зразумела ўжо ад канца 1990-х гадоў, калі вяртала моц старое КДБ, што хаўрус афэрыстаў кіруе Расеяй. І чаму толькі цяпер у 2008 годзе людзі пачынаюць цьмяна адчуваць, што азначае насамрэч чэкісцкі рэжым у Крамлі?”
Радыё Свабода: “Ці не вяртаемся мы да эры барацьбы інтарэсаў?”
Эдвард Лукас: “Я спадзяюся, што мы вяртаемся да нэа-стрымліваньня. Я хацеў бы бачыць ціск, які стрымліваў бы Расею. Я хачу бачыць дэмакратыю ў Расеі. І я думаю, што расейскія людзі заслугоўваюць большага, чым карумпаваную, некампэтэнтную, брутальную ўладу, якую яны маюць. Мы можам ісьці ў гэтым кірунку. Першае, што трэба зрабіць, гэта абараніць тых людзей, якія вераць у тое, у што мы верым. Гэта – грузіны, якіх мы падвялі. Гэта – украінцы, і гэта перадусім прыбалты, якія зьяўляюцца сябрамі Эўразьвязу і НАТО, а ў нас нідзе ў балтыйскіх краінах няма ніводнага салдата НАТО з базавых сілаў. Мы маем адну эскадрыльлю самалётаў-зьнішчальнікаў, і гэта ўся прысутнасьць НАТО ў Прыбалтыцы, а гэтага зусім недастаткова”.