Крымінальная паліцыя аўстрыйскага гораду Халабрун - месца, дзе адбылося здарэньне - кваліфікуе выпадак як “трагічнае самагубства”.
Як паведаміў сьледчы Эрых Пец, пры самазабойцы не было ніякіх дакумэнтаў, таму цела ахвяры было ідэнтыфікаванае толькі праз тры дні ў выніку інтэнсіўных пошукаў. Удалося высьветліць, што гэта 20-ці гадовы малады чалавек, якія прыехаў у Аўстрыю зь Беларусі і апошнім часам жыў у Халабруне.
Матывы ўчынку маладога замежніка інтэрпрэтуюцца ў гарадку па-рознаму. Некаторыя кажуць, што гэта зьвязана з тым, што маці юнака выставіла свайго сына з дому. Іншыя не выключаюць, што юнак мог мець псыхічныя праблемы.
Паводле сьледзтва, прычыны самагубства пакуль застаюцца нявысьветленымі.