Учора міліцыя ў якасьцi шараговага сьведкі выклікала на допыт па справе летняга выбуху Ігара Рынкевіча. Між тым ён – старшыня спэцыяльна створанай грамадзкай камісіі. Чаму ўлады ігнаруюць грамадзкія ініцыятывы нават у падобных надзвычайных выпадках?
Ігар Рынкевіч стаў чарговым актывістам, якога выклікалі да сьледчых у справе выбуху 4 ліпеня. Былы адвакат кажа: больш задавалі пытаньняў пра факты ягонай біяграфіі і зусім мала цікавіліся выбухам на праспэкце Пераможцаў. Навошта тады ён спатрэбіўся сьледзтву?
«Ідзе папаўненьне базы дадзеных аб лідэрах апазыцыі, актывістах ды іншых грамадзянах, якім неабыякавая сытуацыя ў краіне, – кажа Ігар Рынкевіч. Дзяржава проста выкарыстоўвае магчымасьць удасканаленьня, замест таго, каб па-сапраўднаму аб'eктыўна расьсьледаваць выбух. Фактычна ідзе імітацыя расьсьледаваньня».
Паводле Ігара Рынкевіча, як каардынатар грамадзкай камісіі ў справе выбуху ён сьледчых не цікавіў. Нагадаю, ужо праз два дні пасьля выбуху аргкамітэт грамадзкай камісіі па рэабілітацыі рэпрэсаваных, у якую ўваходзіць былы адвакат Ігар Рынкевіч, заявіў пра неабходнасьць незалежнага расьсьледавньня і стварыў сваю камісію. Актывісты зьмясьцілі ў інтэрнэце нумары тэлефонаў для кантактаў. Меркавалася зьбіраць паказаньні сьведак здарэньня, а таксама аказваць ахвярам юрыдычную дапамогу ў складаньні пазоваў у суд дзеля кампэнсацыі матэрыяльных і маральных страт. Паводле Ігара Рынкевіча, назапашанымі сьведчаньнямі пра здарэньне камісія гатовая падзяліцца са сьледзтвам, але міліцыянты імі дагэтуль не цікавіліся. Што да людзей, якія зьвяртаюцца па юрыдычную дапамогу, яны аказаліся вельмі напалоханымі, распавёў былы адвакат:.
«Людзі напужаныя. А некаторыя распавялі нам са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах, што там будуць шукаць, на каго з апазыцыі «павесіць» гэты выбух. Альбо каб чалавек сам прызнаўся, альбо кагосьці псыхалягічна зламаюць».
Ігар Рынкевіч кажа, што ён ў міліцыі адмовіўся здаваць аналіз сьліны і адбіткі пальцаў, паколькі лічыць гэтыя патрабаваньні незаконнымі.
Лідэра незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектронікі Генадзя Фядыніча таксама днямі выклікалі ў міліцыю на размову ў справе выбуху:
«Наколькі я зразумеў, у іх ёсьць нейкія сьпісы грамадзян, і яны па гэтых сьпісах пытаюцца, прыкладам, ці маеш ты дачыненьне да сапёрных войскаў? Быў ты на тым сьвяце ці ня быў? Я даў на гэтыя пытаньні адмоўныя адказы».
Генадзь Фядыніч таксама адмовіўся даваць адбіткі пальцаў. Актывіст мяркуе, што падобныя «сьледчыя дзеяньні» будуць шырока весьціся яшчэ да пачатку верасьня – менавіта тады закончыцца двухмесячны тэрмін расьсьледаваньня, за які сьледчыя мусяць даць справаздачу аб зробленай працы.