Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч і Аляксандар Казулін патрабуюць поўнай сваёй рэабілітацыі.
Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве былых вязьняў, распаўсюджанай 25 жніўня.
“Мы рады апынуцца на волі, але нашае сапраўднае вызваленьне яшчэ не наступіла. Мы прымаем нашае вызваленьне як фактар справядлівасьці, але ніколі не прызнавалі сябе вінаватымі і лічым, што былі асуджаныя незаконна з палітычных матываў”, — гаворыцца ў заяве.
Пры гэтым, як зазначаецца ў дакумэнце, “яшчэ рана казаць пра тое, што ў Беларусі больш няма палітзьняволеных”.
“10 нашых таварышаў: Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандар Стральцоў, Аляксандар Чарнышоў, Тацяна Цішкевіч, Міхаіл Субач, Павал Вінаградаў, Максім Дашук — удзельнікі зімовых акцый пратэсту прадпрымальнікаў — прыгавораны да розных тэрмінаў абмежаваньня волі. Без дазволу міліцыі ім можна знаходзіцца толькі дома і па месцы працы. Ім забаронена выяжджаць за мяжу, а са свайго гораду яны могуць выехаць толькі з дазволу ўладаў, пасьля 19 гадзіны яны абавязаныя знаходзіцца па месцы рэгістрацыі. За найменшае парушэньне гэтага рэжыму іх у любы момант могуць кінуць за краты. Мы лічым, што гэтыя людзі таксама знаходзяцца ў статусе палітзьняволеных”, — гаворыцца ў заяве.
Сяргей Парсюкевіч патлумачыў Радыё Свабода, што з былых палітвязьняў ня зьнятая судзімасьць:
“Сытуацыя якая? Адбылося нібыта памілаваньне, афіцыйна, указам. Але памілаваньне — гэта тады, калі чалавек учыніў злачынства і зь незразумелай прычыны спадар прэзыдэнт узяў і памілаваў. Мы адназначна ніякага злачынства не зрабілі. Я ніякага злачынства не ўчыняў, і на якіх падставах мяне памілавалі?! Мне патрэбна поўная рэабілітацыя. Тое ж самае і ў Кіма, і ў Казуліна. Праблема вырашана, але яна вырашана не да канца. І каб улады зразумелі, што не атрымаецца так: захацеў — пасадзіў у турму, захацеў — выпусьціў. У прынцыпе, гэта прадмет торгу ўладаў з Эўразьвязам і ЗША. Не хацелася б, каб узялі і пагандлявалі. Мы ўсё ж жывыя людзі. І мы рэальна пацярпелі ў турме”.
Таксама былыя палітзьняволеныя заяўляюць, што выбарчая кампанія, якая праходзіць у краіне, не зьяўляецца сумленнай і адкрытай. “Як можна пра гэта казаць, калі і мы, і іншыя лідэры апазыцыі — Міхаіл Марыніч, Мікалай Статкевіч, Павал Севярынец, Артур Фінькевіч, Дзьмітрый Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч, Андрэй Клімаў, а таксама многія іншыя беларускія вязьні сумленьня пазбаўленыя правоў і ня могуць удзельнічаць у выбарах у якасьці кандыдатаў. Бяз поўнага аднаўленьня правоў палітзьняволеных нельга казаць, што выканана адна з 12 прапаноў Эўрапейскага Зьвязу па дэмакратызацыі Беларусі”, — лічаць А.Казулін, А.Кім і С.Парсюкевіч.
“Мы цьвёрда перакананыя, што вызваленьне некалькіх палітзьняволеных сёньня — гэта не гарантыя таго, што заўтра на іх месцы не апынуцца іншыя. Неабходна дамагацца інстытуцыянальных зьмен у беларускім заканадаўстве, рэальнага распадзелу судовай і выканаўчай уладаў, поўнай рэабілітацыі палітзьняволеных і прадухіленьня падобнай практыкі ў будучыні”, — зазначаюць былыя палітзьняволеныя.