Сёньня ў Сухумі і Цхінвалі адбыліся „народныя сходы”, дзе прагучалі заклікі надаць Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі незалежнасьць.
Заклікі былі скіраваныя да ўсяго сьвету, хоць усім зразумела, што ў першую чаргу яны прызначаліся расейскаму вуху.
Спікэр абхаскага парлямэнту, Нугзар Ашуба, сказаў у Сухумі:
„Мы хочам, каб увесь сьвет пачуў, што народ Абхазіі ніколі ня будзе жыць у адной дзяржаве з Грузіяй. Толькі прызнаньне Рэспублікі Абхазіі як незалежнай, сувэрэннай дзяржавы прадухіліць зьнішчэньне абхаскага этнасу”.
А абхаскі прэзыдэнт Сяргей Багапш згадаў на гэтым самым „народным сходзе” і Паўднёвую Асэтыю:
„Абхазія заслугоўвае прызнаньня, як і Паўднёвая Асэтыя. І калі да агрэсіі Грузіі ў Паўднёвай Асэтыі яшчэ захоўвалася нейкая маленечкая магчымасьць для вядзеньня перамоваў і кантактаў з Грузіяй, дык пасьля гэтага Грузія сама ўбіла цьвік у труну сваёй дзяржаўнасьці і тэрытарыяльнай цэласнасьці”.
Рада Фэдэрацыі, верхняя палата расейскага парлямэнту, будзе разглядаць гэтыя заклікі на сваім надзвычайным паседжаньні 25 жніўня.
Тымчасам прэзыдэнт ЗША Джордж Буш учора на сустрэчы з вэтэранамі заморскіх войнаў яшчэ раз паўтарыў, што Амэрыка падтрымлівае тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі:
„Злучаныя Штаты Амэрыкі будуць далей падтрымліваць дэмакратыю ў Грузіі. Нашыя вайскоўцы будуць далей пастаўляць патрэбную гуманітарную дапамогу грузінскаму народу. Паўднёвая Асэтыя і Абхазія зьяўляюцца часткамі Грузіі. І Злучаныя Штаты будуць супрацоўнічаць са сваімі альянтамі, каб запэўніць незалежнасьць і тэрытарыяльную цэласнасьць Грузіі”.
Ці гэта абазначае, што ЗША гатовыя паслаць сваіх жаўнераў, каб яны паміралі за Сухумі і Цхінвалі? Мала праўдападобна. Аднак Курт Волкэр, амбасадар ЗША пры НАТА, сказаў учора нашаму радыё, што Вашынгтон дапаможа Тбілісі ў вышкаленьні і пераўзбраеньні грузінскай арміі.