Сёньня спынілі выступ на пэкінскай Алімпіядзе адзіныя, хто прадстаўляў Беларусь у гульнявых дысцыплінах, — баскетбалісткі.
Пры шалёнай падтрымцы трыбунаў кітайскія спартоўкі не пакінулі шанцаў зборнай Беларусі, перакідаўшы яе на 15 ачкоў. Але, як мяркуюць адмыслоўцы, беларускі і без таго скочылі вышэй галавы, трапіўшы ў васьмёрку наймацнейшых алімпійскіх камандаў.
Галоўныя мэдалёвыя спадзяваньні сёньня былі зьвязаныя зь фіналам спаборніцтваў у скачках на батуце, куды трапіў Мікалай Казак. Але не пашанцавала — Казак прызямліўся на апошняе, восьмае месца, пакінуўшы статыстыку беларускіх узнагародаў ранейшай: адно золата, тры срэбры і сем бронзавых мэдалёў.
А з раніцы чакалі цуду ад баскетбалістак. Напярэдадні сёньняшняй гульні трэнэр беларусак Анатоль Буяльскі казаў, што задаволены жэрабем, які зьвёў Беларусь з Кітаем. Відавочна, такой жа думкі былі і кітайскія спартоўкі, якія надзвычай актыўна пачалі гульню і не дазволілі беларускам скараціць лік менш чым на 9 ачкоў. Як казалі пасьля сустрэчы некаторыя баскетбалісткі, сёньня яны “перагарэлі” ад вялікага жаданьня ўдала выступіць.
Кіраўнік беларускай дэлегацыі, міністар спорту і турызму Аляксандар Грыгараў праз тэлефон з Пэкіну сказаў, што цуду ад беларускіх баскетбалістак у матчы з кітаянкамі ніхто і не чакаў. Але дэбют Беларусі ў гульнявой дысцыпліне ацэньвае як надзвычай удалы. Сам спадар Грыгараў, адчуваецца, яшчэ пад уражаньнем ад учорашняй перамогі штангіста Андрэя Арамнава — пры адсутнасьці золата хмары над міністрам былі згусьціліся. Пасьля залатога трыюмфу Арамнава агульны настрой у камандзе спадар Грыгараў ацэньвае як прыўзьняты:
“Які можа быць настрой, калі выйграецца залаты мэдаль? Канечне, прыўзьняты!.. Што тычыцца паразы баскетбалістак, то, я думаю, у кітайскай каманды мы сёньня выйграць не маглі. Але тым ня меней, калі сёньня Новая Зэляндыя пераможа Чэхію, а гэта хутчэй за ўсё адбудзецца, мы ўпершыню ў спартовай гісторыі нашай Беларусі зоймем шостае месца. Гэта вялікі посьпех”.
Карэспандэнт: “Мэдалёвыя пэрспэктывы, на ваш погляд, яшчэ захоўваюцца?”
“Канечне, абавязкова...”
Цяпер у штабе беларускай зборнай мэдалёвай аддачы чакаюць ад канаістаў. Сёньня досыць лёгка прайшлі ў фінал весьляры на байдарках і каноэ. Браты Багдановічы ў “двойцы” фінішавалі ў сваім заезьдзе другімі, а Аляксандар Жукоўскі паказаў першы вынік. Экіпаж беларускай чацьвёркі трапіў у фінал яшчэ раней.
Стартавалі індывідуальныя спаборніцтвы ў настольным тэнісе, дзе з 1/16 фіналу пачне выступ адзін з наймацнейшых у сьвеце — Уладзімер Самсонаў. Пасьпяхова прайшла першае кола Тацяна Кастраміна, якая выйграла ў прадстаўніцы Канады. А вось яе сяброўка па камандзе Вераніка Паўловіч саступіла ўжо ў 1/64 фіналу.
Пэўныя шанцы на посьпех зьвязаныя з кідальніцамі молату і з мастацкай гімнастыкай. Таксама спадзяваньні ўскладаюцца на жаночыя спрынтэрскія эстафэты, дзе возьме ўдзел і алімпійская чэмпіёнка Афінаў Юлія Несьцярэнка.
Удзельніца трох Алімпійскіх гульняў, славутая лёгкаатлетка Марыя Іткіна кажа, што з улікам досыць сярэдняга выступу беларусаў на Алімпіядзе ў Пэкіне спартовым куратарам ужо трэба пачынаць думаць, якія зьмены патрабуюцца ў сыстэме падрыхтоўкі спартоўцаў:
“Якая пэрспэктыва ў лёгкай атлетыцы? У якіх відах у нас ёсьць рэзэрв і ці ёсьць ён увогуле? Таму што ўжо не за гарамі Алімпійскія гульні ў Лёндане. А Лёндан — гэта палітыка, гэта Эўропа. Зусім невядома, як усё павернецца. Трэба моцна “пахаць”, мэтодыку шмат у якіх відах зьмяняць, пераходзіць да новых тэхналёгій. Паглядзіце, што зараз на экранах бачыш — у асноўным Амэрыку і Кітай. Што толькі адцяняе “задохласьць” Эўропы. Яе практычна мала бачна. Немцаў няма, італьянцаў, гішпанцаў няма. Ёсьць у некаторых асобных відах, але няма такой атакі, як атака з боку Азіі. Праўда, і Амэрыка вельмі добра падрыхтавалася да Алімпійскіх гульняў. Гэта значыць, трэба штосьці мяняць, тэхналягічна пераўзбройвацца”.
Сёньня па-за фіналам засталіся ўдзельніцы кваліфікацыйных спаборніцтваў у кіданьні кап'я — найлепшым вынікам стала 23-е выніковае месца ў Натальлі Шымчук. Таксама не беларускі дзень быў у сэктары скачкоў у даўжыню — тут спартоўкі разьмясьціліся ў другім і чацьвёртым дзясятках.
У вольнай барацьбе Рызван Гаджыеў, які выступае за Беларусь, пасьля першай пасьпяховай сустрэчы з кубінцам прайграў другую прадстаўніку Ўзбэкістану.
Завяршыла выступы ў Пэкіне і чэмпіёнка сьвету ў парусным спорце Тацяна Драздоўская. Гэтак жа безвынікова закончылася Алімпіяда і для іншых беларусаў, якія ня лічацца грандамі паруснага спорту.