На мінулым месяцы нашу службу ўскалыхнула інфармацыя, што падчас выбарчай сустрэчы рэспубліканскага кандыдата ў прэзыдэнты Джона Маккейна ў горадзе Спаркс у Нэвадзе адна жанчына паскардзілася на амэрыканскія эканамічныя санкцыі супраць “Белнафтахіму”.
Паводле гэтай жанчыны, санкцыі паставілі ейную прадпрымальніцкую дзейнасьць пад пагрозай банкруцтва. Жанчына запытала Маккейна, як ён думае весьці замежную палітыку свае краіны, каб ня шкодзіць інтарэсам звычайных амэрыканцаў. Маккейн меўся адказаць: “Я вельмі шкадую таго, што сталася з вамі ў выніку нашых захадаў. Усё, што я ведаю пра Беларусь, гэта тое, што Лукашэнка — брутальны дыктатар. Я перакананы, што Амэрыцы трэба супрацьстаяць дыктатарам”.
Згаданую жанчыну адшукала вашынгтонскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Гэтэр Мэер. Ёю аказалася Мішэл Уілсан (Michele Wilson), уласьніца дзьвюх фірмаў — “Fireblankets, Inc.” i “Thermal Material Systems”.
Асновай бізнэсу Мішэл Уілсан зьяўляецца імпарт вогнетрывалых тканінаў з полацкага “Шкловалакна”, якія яна потым перапрадае дзяржаўным і прыватным інстытуцыям ды фірмам, дзе людзям даводзіцца працаваць у высокіх тэмпэратурах або непасрэдна каля агню. Паколькі “Шкловалакно” ўваходзіць у “Белнафтахім”, яно падпала пад амэрыканскія санкцыі.
Ян Максімюк: Спадарыня Ўілсан, наколькі нам вядома, Вы — першая асоба з амэрыканскім грамадзянствам, якая публічна паскардзілася, што пацярпела ад амэрыканскіх санкцый супроць беларускага ўраду. Ці маглі б Вы расказаць нашым слухачам пра свае бізнэсовыя кантакты зь Беларусьсю?
Мішэл Уілсан: Безумоўна. Усё пачалося ў 1992 годзе. Мой бацька, Гэры Тыг (Gary Teague), быў адным зь першых амэрыканскіх бізнэсмэнаў, якія наведалі былы Савецкі Саюз у пошуках вогнетрывалых тканінаў. Тады ён навязаў доўгатрывалыя кантакты зь беларускай фірмай “Шкловалакно” ў Полацку. Мы прадаем іхныя прадукты, мы шукаем новых рынкаў збыту для іх, мы стварылі ім сетку прадаўцоў як у сьвеце, так і на нашым унутраным, амэрыканскім рынку.
За 16 гадоў гэткага пасярэдніцтва мы разьвілі даволі блізкія адносіны з гэтай фірмай. Яны зьяўляюцца нашым адзіным пастаўнікам гэтых вогнетрывалых тканінаў. Калі шчыра, дык яны сталі ня толькі нашымі бізнэсовымі партнэрамі, але і асабістымі сябрамі. Мы наведваліся ў Полацак шмат разоў, яны шмат разоў прыяжджалі ў Злучаныя Штаты; яны, насамрэч, затрымліваліся ў нашым доме. Мы таксама супольна ўдзельнічалі ў гандлёвых выставах. Беручы пад увагу гэтыя адносіны, Вы можаце сабе ўявіць, чаму мы палічылі патрэбным паставіць некаторыя пытаньні нашым палітычным лідэрам тут у ЗША.
Ян Максімюк: Мяркуючы з таго, што я прачытаў у прэсе пра Вашага бацьку і пра тое, як ён будаваў свой бізнэс, Вы — мільянэры. Мне цікава было б дазнацца, колькі людзей у вас працуе.
Мішэл Уілсан: На самай справе — мы вельмі малая фірма. Мы заўсёды былі вельмі малой фірмай. Я назвала б нас экспэртамі, якія прыстасоўваюцца да зьменлівых магчымасьцяў рынку. На жаль, мы не мільянэры, хоць я і хацела б, каб мы імі былі. Але лік людзей, што працуюць у нас, ня столькі важны, колькі лік людзей, што працуюць у фірмах, якія мы прадстаўляем. Мы прадстаўляем ад 30 да 50 вялікіх фірмаў у ЗША, у якіх працуюць сотні людзей. А наша фірма — малая, і яна заўсёды была малой. Гэта дае нам магчымасьць хутка рэагаваць, калі мы бачым новы сэгмэнт рынку. Карацей, у нас няшмат працаўнікоў, калі глядзець агульна. Але адзін працаўнік ці дзесяць — гэта ўсё ж працаўнікі.
Ян Максімюк: Як Вы ацэньваеце супрацоўніцтва з Вашым беларускім партнэрам? Яно заўсёды было надзейнае на працягу ўсіх тых гадоў? Ці былі нейкія праблемы?
Мішэл Уілсан: На сьвеце ёсьць іншыя пастаўнікі такога тыпу прадуктаў. Мы выбралі полацкае “Шкловалакно” таму, што яны прапанавалі даслоўна найлепшы прадукт і найлепшыя цэны. Нашы адносіны разьвіваюцца фантастычна. Калі мы просім якасны прадукт, мы атрымліваем якасны прадукт. Калі мы патрабуем прадукту, які мусіць быць запраектаваны па-іншаму, іхнае тэхналягічнае аддзяленьне перапраектоўвае прадукт згодна з нашай спэцыфікацыяй. Калі мы просім канкрэтныя аб’ёмы прадукцыі, яны выкарыстоўваюць даслоўна ўсе сродкі прадукцыі, каб забясьпечыць попыт на рынку. І яны далі нам магчымасьць канкураваць з кітайскімі вытворцамі, што заўсёды было вельмі цяжка ў ЗША. Так што кантакты ў нас знакамітыя, і таму [санкцыі] аказаліся для нас і нашых шматгадовых кантактаў такімі разбуральнымі.
Ян Максімюк: Калі гэта не гандлёвая тайна, дык скажыце, наколькі адчувальна амэрыканскія эканамічныя санкцыі супроць “Белнафтахіму” закранулі Вашу фірму? Як вялікія Вашы страты?
Мішэл Уілсан: Сто працэнтаў. У асноўным, мы спрабуем знайсьці іншага пастаўніка. Для нас гэта цалкам разбуральна. Для нашых кліентаў — гэта таксама цалкам разбуральна. Калі я не змагу знайсьці іншага пастаўніка, які задаволіў бы маіх кліентаў, могуць здарыцца дзьве рэчы: усе гэтыя гандлёвыя праграмы памруць і/або мая фірма збанкрутуе. Некаторыя з маіх кліентаў, праўдападобна, змогуць знайсьці іншыя крыніцы паставак, але для мяне, на жаль, з увагі на пытаньне цаны і розныя іншыя рэчы, можа не знайсьціся іншага выйсьця.
Ян Максімюк: А як Вы ацэньваеце страты беларускай фірмы, зь якой вы супрацоўнічаеце?
Мішэл Уілсан: Тут сытуацыя ня так адназначная. Аб’ём продажу беларускай фірмы на амэрыканскім рынку малы, можна сказаць, нязначны. Яны прадаюць на іншых сусьветных рынках. ЗША не зьяўляюцца іхным найбольшым кліентам. Але для нас, якія купляюць іхныя прадукты ў ЗША, [санкцыі] поўнасьцю разбуральныя.
Ян Максімюк: А што Вы наагул думаеце пра амэрыканскія эканамічныя санкцыі супроць беларускіх дзяржаўных фірмаў? Ці верыце, што эканамічныя санкцыі ў прынцыпе могуць быць скіраваныя супроць ураду, не закранаючы звычайных людзей?
Мішэл Уілсан: На жаль, падаецца, што гэта немагчыма. Яны будуць закранаць да пэўнай ступені звычайных людзей як у Беларусі, так і ў Злучаных Штатах. Але, праўду кажучы, я не палітык, і я не ведаю ўсіх прычынаў, якія спадарожнічалі ўвядзеньню гэтых санкцый. Адзіная рэч, на якую я спадзяюся, гэта тое, што санкцыі патрываюць толькі кароткі час, і што Беларусь і ЗША змогуць дайсьці да паразуменьня дыпляматычным шляхам, каб адмяніць гэтыя санкцыі.
Ян Максімюк: Калі не эканамічныя санкцыі, дык што? Якім чынам Злучаныя Штаты павінны паступаць зь беларускім прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, якога дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс назвала “апошнім дыктатарам у Эўропе”?
Мішэл Уілсан: Яшчэ раз паўтаруся — я не палітык. Я толькі малая прадпрымальніца, якая хоча прадаваць новыя прадукты. Я ня ведаю ўсіх матываў, якімі кіруецца палітычнае атачэньне беларускага прэзыдэнта, ні ўсіх матываў, якія паслужылі для ўвядзеньня санкцый. Як я ўжо сказала, адзіная рэч, на якую я спадзяюся, – гэта нейкае дыпляматычнае вырашэньне. Калі прэзыдэнт Лукашэнка выпусьціць некаторых палітычных вязьняў або правядзе больш празрыстыя выбары, а Злучаныя Штаты прызнаюць гэта дастатковым, тады, магчыма, могуць наладзіцца лепшыя адносіны. Але я не палітык. Я толькі магу паставіць нашым палітыкам у ЗША пытаньні пра санкцыі. Я адчуваю, што як амэрыканка я маю на гэта права. Калі такія рэчы здараюцца і яны непасрэдна датычаць мае фірмы, я магу пайсьці і запытацца пра прычыны гэтых санкцый. Хоць я, зразумела, ня ведаю ўсіх прычынаў, я хачу, каб людзі ведалі, што калі ўводзяцца санкцыі супроць нейкай краіны і калі гэтыя санкцыі непасрэдна ўдараюць па амэрыканскіх фірмах, калі яны наносяць вялікую шкоду нашым фірмам, гэта вельмі непамысна. Але мы маем надзею, што санкцыі нейкім чынам дапамогуць знайсьці такую плятформу, на якой абодва бакі змогуць зноў дасягнуць паразуменьня.