Расейскія войскі будуць выводзіцца з зоны грузінска-асэтынскага канфлікту “па меры рэалізацыі дадатковых мераў бясьпекі”.
Пра гэта заявіў кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў пасьля падпісаньня прэзыдэнтам Мядзьведзевым пляну мірнага ўрэгуляваньня ў Грузіі.
Лаўроў падкрэсьліў, што Масква будзе дзейнічаць сыходзячы з таго, як будуць выконваць пагадненьне іншыя бакі.
Ён таксама заявіў, што дакумэнт па ўрэгуляваньні, падпісаны прэзыдэнтам Грузіі Міхаілам Саакашвілі, адрозьніваецца ад таго варыянту, які быў узгоднены прэзыдэнтамі Расеі і Францыі і падпісаны Мядзьведзевым. Лаўроў сьцьвярджае, што ў падпісаным Саакашвілі варыянце адсутнічае ўводная частка, датычная агульных прынцыпаў урэгуляваньня канфлікту.