Лідэры эўрапейскіх краін у Тбілісі

Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі прыляцеў у Тбілісі для перамоваў з грузінскім прэзыдэнтам Міхаілам Саакашвілі.
Яны абмяркоўвалі асноўныя прынцыпы пагаденьня аб урэгуляваньні крызісу, выпрацаваныя на перамовах Н.Сарказі з прэзыдэнтам Расеі Д.Мядзьведзевым у Маскве. Позна ўвечары М.Саакашвілі і Н.Сарказі паведамілі, што распрацаваныя прынцыпы былі "збольшага ўхваленыя" ў працэсе перамоваў.

Тым часам прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі, а таксама прэм’ер-міністар Латвіі прыбылі ў Тбілісі ў аўторак увечары. Яны прынялі ўдзел у масавым мітынгу ў цэнтры грузінскай сталіцы, на якім выказалі салідарнасьць з Грузіяй.