Па Пэкіне поўным ходам ідуць Алімпійскія гульні. Меркаваньні наконт таго, што гаспадары будуць бесьпярэчнымі лідэрамі, становяцца звычайнай жыцьцёвай рэальнасьцю.
На аўторкавы вечар кітайцы з 14 мэдалямі (9-3-2) упэўнена лідзіруюць. Адзін з козыраў кітайскіх спартоўцаў – стральба, у тым ліку і з лука. У стралковых дысцыплінах гаспадары маюць ужо 5 узнагарод.
Прычыны такога посьпеху ляжаць на паверхні. Самі кітайцы расказваюць, што падрыхтоўка прафэсіяналаў у гэтых дысцыплінах вядзецца гадамі. Як правіла, не ў гарадзкіх цірах, а далей ад вачэй людзкіх дзе-небудзь ў горнай мясцовасьці на чыстым паветры. Мой суразмоўца сьцьвярджаў, што чэмпіянат Кітаю ў стральбе ня толькі не саступае міжнародным спаборніцтвам, а можа, і перасягае іх. Звычайна на ўнутраны чэмпіянат зьяжджаюцца тысячы стралкоў. Няцяжка ўявіць канкурэнцыю сярод такой колькасьці атлетаў. Зрэшты, кітайцам пакуль ёсьць да чаго імкнуцца, бо большасьць стралковых практыкаваньняў пакуль што не за імі.
Тым часам не заўсёды на вышыні ў Пэкіне мясцовыя сыноптыкі. Пасьля ўчорашняга дажджу, які ішоў амаль ўвесь сьветлавы дзень, у прагнозе надвор’я для кітайскай сталіцы значыўся дождж. Таму сёньня сотні мясцовых жыхароў і гасьцей Алімпіяды з раніцы запасьліся парасонамі. А яны не спатрэбіліся. У сталіцы XXIX Алімпійскіх гульняў па-ранейшаму цёпла і вільготна, а неба захінутае смугой. Смогу тут няма, бо арганізатары Алімпіяды загадзя паклапаціліся, каб прамысловыя прадпрыемствы, што засталіся ў сталіцы, не смуродзілі сьвет.
Здаецца, што цяпер настае пара купляць сувэніраў: у гарадзкім транспарце і на вуліцах можна сустрэць шмат людзей з талісманамі Гульняў. Як-ніяк, а частка спартоўцаў, якія выступілі на Гульнях, ужо ад’яжджае дадому.