Першы беларускі мэдаль на Алімпіядзе ў Пэкіне

Штангістка Настасься Новікава заняла сёньня трэцяе месца ў спаборніцтвах цяжкаатлетак у катэгорыі да 53 кіляграмаў
У рыўку Новікава адолела 95 кіляграмаў, у штуршку – 118. Такім чынам, у суме дваяборства яна набрала 213 кіляграмаў. Такую самую суму паказала і карэйская цяжкаатлетка Юн Джынхі (Yoon Jinhee). Але карэянка аказалася на 150 грамаў лягчэйшая за Новікаву, таму ёй і дастаўся срэбраны мэдаль.

Алімпійскай чэмпіёнкай з сумай 221 кіляграм упэўнена стала тайляндзкая штангістка Прапавадзі Яраэнратанатаракун (Prapawadee Jaroenrattanatarakoon).

26-гадовая Настасься Новікава была срэбранай прызэркай чэмпіянату сьвету 2007 году, на мінулай Алімпіядзе ў Афінах яна заняла 5 месца.