Бэл дапамагаў Тэтчэр перамагаць на выбарах і душыць страйк шахцёраў, паляпшаў імідж Піначэта. Яго лічаць блізкім сябрам Беразоўскага.
Імя вядомага брытанскага піяр-мэнэджэра Тымаці Бэла асацыюецца найперш з былым прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Маргарэт Тэтчэр, якую Бэл кансультаваў падчас трох выбарчых парлямэнцкіх кампаніяў, выйграных Кансэрватыўнай партыяй Тэтчэр.
Тымаці Бэл (нар. 1941 г.) працаваў у розных піяр-фірмах да 1970 г., калі стаў сузаснавальнікам і выканаўчым дырэктарам піяр-фірмы „Saatchi and Saatchi”. У 1987 г. ён заснаваў уласную фірму „Lowe Bell Communications”, а з 1994 г. зьяўляецца мэнэджэрам „Chime Communications”. Менавіта ў гэтай якасьці Бэл падпісаў кантракт зь беларускім урадам на паляпшэньне іміджу Беларусі ў сьвеце.
Супрацоўніцтва Бэла з Тэтчэр пачалося ў 1979 г. Бэл даваў парады спадарыні Тэтчэр, як даваць інтэрвію, як апранацца і нават як прычэсвацца. Ён таксама кантактаваў з рэдактарамі ўплывовых брытанскіх газэт і каардынаваў кампанію атак прэсы супроць Партыі працы.
У 1984 г. Бэл дапамагаў кансэрватыўнаму ўраду Тэтчэр задушыць усеагульны страйк шахцёраў.
У 1990 г. прэм’ер-міністар Тэтчэр надала Бэлу шляхецкую годнасьць, а ў 1998 г. прэм’ер-міністар Тоні Блэр надаў яму тытул барона і зрабіў чальцом Палаты лордаў.
Бэл як піяр-мэнэджэр вядомы тым, што мае кліентаў, стаўленьне да якіх у сьвеце неадназначнае. Напрыклад, ягоная фірма была дарадцам так званага Чылійскага руху паяднаньня – арганізацыі зь Вялікай Брытаніі, якая займалася „паляпшэньнем іміджу” генэрала Аўгуста Піначэта.
Бэл лічыцца таксама асабістым сябрам расейскага фінансавага магната Барыса Беразоўскага, зь якім яны супрацоўнічалі, між іншым, пры мэдыяльнай кампаніі, зьвязанай з атручэньнем афіцэра расейскіх спэцслужб Аляксандра Літвіненкі. Менавіта фірма Бэла распаўсюдзіла сусьветна вядомы здымак Літвіненкі на шпітальным ложку, калі ў Літвіненкі, незадоўга да сьмерці, выпалі ўсе валасы.
Цяпер Тымаці Бэл узяўся за паляпшэньне іміджу краіны, пра якую на Захадзе гавораць як пра „апошнюю дыктатуру ў Эўропе”.