Упершыныю патрапіўшы ў Амэрыку на самым канцы 80-х, я папрасіў амэрыканскіх сваякоў завесьці мяне ў мястэчка Кавэндыш, дзе ў ссылцы жыў Салжаніцын.
Мы спыніліся ля невялікай крамы, дзе, як я ўведаю пазьней, рабілі пакупкі і жыхары сядзібы “Пяць ручаёў”, і адразу пабачылі налепленую на шкло абвестку:
“Мы не даем адрас Салжаніцыных”.
Я купіў паштоўку, напісаў нешта кшталту, што вось, стаю тут, дыхаю адным паветрам з Салжаніцыным і паслаў сябру ў Менск, на адрас Вярхоўнага Савету Беларусі. Паштоўка ідзе дагэтуль.
Шлях да Салжаніцына ў кожнага свой.
Прачытаўшы ўпершыню яшчэ ў школе забаронены ўжо “Адзін дзень Івана Дзенісавіча”, я быў расчараваны – апавяданьне было напісана занадта проста, як сачыненьне, адзін дзень ад пачатку да канца – і ўсё. Не заўважыў нават небывалую музыку першага абзаца:
“В пять часов утра, как всегда, пробило подъём – молотком об рельс у штабного барака. Перерывистый звон слабо прошел сквозь стёкла, намерзшие в два пальца, и скоро затих: холодно было, и надзирателю неохота была долго рукой махать.»
Магчыма, гэта найлепшы пачатак твора рускай літаратуры 20-га стагодзьдзя, самая магічная яе нота, якая працягвае гучаць, пакуль ёсьць памяць.
У Экібастузе, цэлы дзень цягаючы насілкі з цэмэнтным растворам, АС упершыню падумаў, што даволі апісаць адзін дзень зэка – звычайны, без асаблівых здарэньняў, і гэтага досыць, каб перадаць пекла лягера.
Празь дзевяць гадоў публікацыя ў “Новом мире” – з дазволу Хрушчова і палітбюро, зрабіла яго сусьветна вядомым – але не зьмяніла яго самога і ягонай мэты. “Архипелаг Гулаг” адкрывае прысьвячэньне:
“Посвящаю всем, кому не хватило жизни об этом рассказать. И да простят они мне, что я не всё увидел, не всё вспомнил, не обо всём догадался».
Менавіта гэтая задача – успомніць, вярнуць мову тым, каму не хапіла жыцьця пра гэта расказаць, рухала мяне і сяброў, калі мы пачалі запісваць беларускія ўспаміны вязьняў Гулагу, стваралі ”Камітэт-58”, які потым стаў “Мартыралёгам Беларусі”, працавалі ў архівах, пісалі кнігі, здымалі кіно, баранілі Курапаты.
Салжаніцын настолькі вялікі, што да яго, здаецца, падыходзяць розныя вызначэньні. Ён – рускі нацыяналіст і шавініст (і гэта аўтар, кнігі якога населены любоўна выпісанымі літоўцамі і украінцамі, габрэямі і беларусамі, эстонцамі і казахамі). Ён – праваслаўны аятала (які першы адкрыта кінуў выклік Маскоўскай патрыярхіі, абвінаваціўшы яе ў страце веры). Ён патрабуе немагчымага («Жить не по лжи»). Ён – палітык і не мастак, няздольны ацаніць літаратурную прыгажосьць (гэта – пра чытача, які называў раман Булгакава”Майстар і Маргарыта” чароўным, які , карыстаючыся сваім правам Нобэлеўскага ляўрэата, вылучыў на гэтую прэмію Ўладзімера Набокава.)
Сёлета ў Расеі выйшла аўтарызаваная біяграфія Салжаніцына, яе аўтар, вядомая дасьледніца творчасьці Дастаеўскага Людміла Саўраскіна, у якасьці эпіграфа паставіла словы свайго героя:
“Я хотел быть памятью. Памятью народа, который постигла большая беда”.
Цяпер аўтар – па той бок, там, дзе ягоныя героі, мільёны растраляных, закатаваных, зьнішчаных.
Памяць цяпер – справа жывых.
В.П.