“Cпэцпропускі” ў Палату прадстаўнікоў

ЦВК разгледзеў 9 скаргаў патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты, чые ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя. У 2004 годзе такіх скаргаў было болей. Ці стала кампанія больш лібэральнай? ТЭМА ДНЯ.

Акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістравалі 422 ініцыятыўныя групы з 454. Сёньня на паседжаньні Цэнтравыбаркаму былі разгледжаныя скаргі ад грамадзянаў, чые ініцыятыўныя групы не былі зарэгістраваныя. Гэта У.Лапцэвіч, З.Вінаградаў, П.Макарэвіч, В.Валасюк, Т.Рысевец, П.Кузьняцоў, В.Дуброўская і Н.Паддубскі.

Задаволена толькі адна — пэнсіянэра Ўладзімера Лапцэвіча зь Менску.

Скарга пэнсіянэра Ўладзімера Лапцэвіча, які ідзе па 109 акрузе ў Менску, задаволена. Акруговая камісія памылкова вырашыла, што спадар Лапцэвіч не жыве на тэрыторыі Беларусі. 68-гадовы Ўладзімер Лапцэвіч ужо цягам 18 гадоў вылучаецца на кожных выбарах — парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх, але безвынікова.

Двум заяўнікам, старшыні Менскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зьмітру Вінаградаву і жыхарцы Менску Валянціне Дуброўскай, у задавальненьні скаргаў адмоўлена. Яшчэ 6 скаргаў пакінутыя без разгляду, бо заяўнікі парушылі вызначаныя ўмовы — іхнія скаргі або пададзеныя са спазьненьнем, або не падпісаныя бальшынёй сяброў ініцыятыўнай групы.

На паседжаньні ЦВК таксама будзе разгледжанае пытаньне аб выкарыстаньні мэдыяў падчас выбарчай кампаніі.

Удзельнікі выбарчай кампаніі ад дэмакратычных сілаў скардзяцца на ўціск з боку ўладаў.

На пачатку выбарчай кампаніі актывісты “Маладога фронту” заявілі, што выбары ня будуць дэмакратычнымі і абвясьцілі кампанію “Байкот-2008”. У сеціве разьмешчаны заклік прыйсьці 28 верасьня а 20-й гадзіне на плошчу Каліноўскага.

Частка дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў “пераходзіць” з аднаго скліканьня ў другое. Дэпутат Сяргей Гайдукевіч заявіў, што ягоная партыя яшчэ ня вырашыла, ці будзе браць удзел у выбарах: гэтае пытаньне будзе вырашанае на зьезьдзе. “Мы дамагаемся для сябе таго, што мы хочам”, – сказаў С. Гайдукевіч.

Падчас парлямэнцкай кампаніі 2004 году ўсяго на рэгістрацыю ініцыятыўных груп было пададзена 635 заяваў. Адмову ў рэгістрацыі атрымалі 74 групы, 6 патэнцыйных кандыдатаў вырашылі добраахвотна сысці з дыстанцыі. Задаволена 555 заяваў.


ВЫБАРЫ Ў РЭГІЁНАХ

Ці дамовяцца два “апазыцыйныя сьпісы”?

Эўрапейская кааліцыя зьвярнулася да прэзыдыюму Аб’яднаных дэмсілаў з прапановай каардынаваць дзеяньні падчас цяперашняй выбарчай кампаніі.

С.Гайдукевіч: ”А пры чым тут байкот і выбары?”

Сяргей Гайдукевіч зьняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што нібыта адзін зь сяброў Лібэральна-дэмакратычнай партыі зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу.




“Байкот партыі разбэшчвае, а моладзь умацоўвае”


Адна з мэтаў стратэгіі Эўрапейкай кааліцыі на выбарах – ціск на ўладу. Пра гэта заявіў адзін зь яе лідэраў Мікола Статкевіч.




Алесем Макаевым цікавіцца міліцыя


Міліцыянт, які патэлефанаваў прадпрымальніку Алесю Макаеву, нагадаў пра адміністрацыйную справу, заведзеную за удзел у мітынгу прадпрымальнікаў 11 лютага ў Баранавічах.

Зьміцер Дашкевіч: “Недэмакратычнасьць выбараў ужо відавочная”

Адзін зь лідэраў “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч перакананы: удзельнічаць у выбарах паводле цяперашняга сцэнару ўладаў — несвоечасова.



Збор подпісаў: “Людзі баяцца"

Апазыцыйныя прэтэндэнты на кандыдацтва ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў другі тыдзень зьбіраюць подпісы выбарцаў у сваю падтрымку. Ці зьмянілася стаўленьне людзей да апазыцыянэраў у параўнаньні зь мінулымі выбарчымі кампаніямі?

З.Бандарэнка: “Прызначаныя ў “палатку” апазыцыянэры легітымізуюць дыктатуру”

Адзін зь лідэраў “Эўрапейскай Беларусі”, каардынатар грамадзянскай ініцыятывы “Хартыя-97” Зьміцер Бандарэнка перакананы, што ў выпадку, калі некалькім апанэнтам рэжыму будзе “дазволена” заняць дэпутацкія крэслы ўладам можна будзе заяўляць пра легітымнасьць ўсёй “дыктатарскай сыстэмы".


Ад АБСЭ прыедзе 300 назіральнікаў


У Беларусь прыехалі першыя тры прадстаўнікі місіі назіральнікаў АБСЭ на парлямэнцкіх выбарах. Яны будуць займацца тэхнічнымі пытаньнямі забесьпячэньня дзейнасьці доўгатэрміновых і кароткатэрміновых назіральнікаў ад АБСЭ.