Джозэф Кей у інтэрвію “Свабодзе” расказаў перадгісторыю паездкі Эмануіла Зэльцэра ў Беларусь і патлумачыў, чаму ён упэўнены, што за “справай Зэльцэра” стаіць Беразоўскі.
Джозэф Кей: “Давайце вернемся на крок назад, каб зразумець, як спадар Зэльцэр туды трапіў і што было яму падрыхтавана да таго, як ён туды трапіў.
Папросту былі напісаныя лісты пра тое, што Зэльцэр прыляціць у Беларусь, і што ён прыляціць на самалёце Беразоўскага. Перад тым, як ён туды паляцеў, адвакаты Беразоўскага даслалі ліст у Беларусь з папярэджаньнем, што адразу па прылёце Зэльцэр павінен быць арыштаваны, бо ў яго будуць пры сабе фальшывыя паперы.
Гэта былі ангельскія адвакаты, якія пісалі з Англіі ў Беларусь – генэральнаму пракурору ці як яго там... Я бачыў копіі гэтых лістоў. Пры ўсёй павазе – але калі адвакаты абвінавачваюць некага ў фальшаваньні дакумэнтаў (лісты, дарэчы, напісаныя па-ангельску) – чаму яны гэтага чалавека пасылаюць у Беларусь, а не арыштоўваюць яго ў Англіі? Яны што, ня ўмеюць у Англіі чытаць па-ангельску?
А як толькі суд прызнаў, што паперы сапраўдныя, тут жа зьяўляецца новае абвінавачаньне – у перавозцы наркотыкаў. Чаму ж яго адразу не абвінавацілі ў гэтым? Ці не таму, што ведалі неабгрунтаванасьць першапачатковых абвінавачаньняў, бо іншы суд пад іншай юрысдыкцыяй прызнаў сапраўднасьць дакумэнтаў, таму і выдумалі нейкае новае?”
Джозэф Кей упэўнены, што натхняльнікам і арганізатарам усёй справы быў Барыс Беразоўскі.
Джозэф Кей: “Наконт спадара Беразоўскага – гэта не галаслоўныя абвінавачаньні: я толькі адзін з тых людзей, якія думаюць, што за ўсім гэтым стаіць Беразоўскі. Ён пагражаў ня толькі Зэльцэру, але і мне, што зьнішчыць нас, калі мы не дапаможам яму атрымаць палову гэтага быццам бы “багацьця”. Дарэчы, ён хацеў, каб тым жа самым самалётам, якім паляцеў Зэльцэр, ляцеў і я: Зэльцэр у якасьці адваката, а Джозэф Кей у якасьці экзэкутара.
Прасьцей за ўсё сказаць, што арганізатар усёй справы – Беразоўскі. Бо перад тым, як у Зэльцэра зьявілася ідэя ехаць у Беларусь, ён сказаў мне: “Джозэф, ты таксама павінен паехаць, бо Барыс кажа, што там ёсьць бізнэс, і калі мы не паедзем туды і не заявім аб сваіх правах, Лукашэнка прадасьць гэта каму-небудзь іншаму. А Бадры ўжо гэта купіў, таму мы павінны хутчэй ляцець, бо інакш сям'я проста згубіць гэтае багацьце”.
Я сказаў Зэльцэру, што не паеду: па-першае, таму, што ня веру, што ў Бадры там нешта было. Па-другое, сказаў, што, можа, яму ня варта давяраць Беразоўскаму, паколькі той ужо пагражаў і мне, і яму. На што Зэльцэр адказаў: “Не, я схільны яму давяраць, бо Беразоўскі быў са мной вельмі адкрыты”. Я падумаў: “Д'ябал умее пераконваць людзей, і нават разумных – такіх, як Зэльцэр”. Я лічу яго вельмі разумным, нягледзячы на тое, што было неймаверна неразумным крокам сядаць на самалёт ворага, які яму пагражаў і думаць, што ён цяпер стаў сябрам. Якое глупства!”.
* * *
Джозэф Кей – зводны брат грузінскага мільярдэра Бадры Патаркацышвілі, які прэтэндуе ў якасьці сваяка на вядзеньне ягоных актываў. Ён ураджэнец Грузіі, які эміграваў у ЗША. Сапраўднае імя Джозэфа Кея – Іосіф Какіяшвілі. Пасьля сьмерці свайго брата ён стаў уладальнікам кантрольнага пакету акцыяў тэлекампаніі “Імэдзі”. Удава Бадры Патаркацышвілі сьцьвярджае, што Джозэф Кей сфальшаваў дакумэнты і такім чынам здабыў тэлекампанію, гаспадаром якой быў яе муж.
Бадры Патаркацышвілі – грузінскі прадпрымальнік і грамадзкі дзяяч, узначальваў Фэдэрацыю бізнэсоўцаў Грузіі. Ад пачатку 1990-х дзейнасьць Патаркацышвілі была шчыльна зьвязаная з Барысам Беразоўскім – ён працаваў у створаным Беразоўскім канцэрне “ЛагаВАЗ”. У 2006-м выступіў з крытыкай прэзыдэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі, пасьля чаго зьехаў з Тбілісі ў Лёндан. У 2007 годзе заняў на прэзыдэнцкіх выбарах 3 месца, а празь месяц пасьля гэтага раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу ў 54 гады. Грузінская пракуратура абвінавачвала яго ў змове супраць дзейнай улады.