Сёньня на могілках у вёсцы Вулька Сіманаўская Драгічынскага раёну ўстанавілі помнік Канстанціну Мысьліўцу.
Як паведаміла “Свабодзе” грамадзкая актывістка Наста Ільіна, на добраахвотныя складкі актывістаў Партыі БНФ зь Менску, Берасьця і іншых рэгіёнаў выраблены абэліск з чорнага граніту. На версе яго — уніяцкі крыж, у сярэдзіне — базальтавая шыльда з надпісам “Канстанцін Мысьлівец (15.12.1945 — 7.4.2006). Ён жыў для Беларусі”.
На ўшанаваньні памяці патрыёта прысутнічалі родныя, сваякі і сябры Канстанціна Мысьліўца. Прамоўцы адзначалі, што ў 1980-х Кастусь стаў актывістам грамадзка-культурнага згуртаваньня “Полісьсе”, пазьней разам зь іншымі сябрамі гэтай арганізацыі далучыўся да БНФ. Мысьлівец быў лідэрам драгічынскай суполкі фронту.