Магілёў: прэтэндэнты на кандыдатаў атрымалі позвы

Іх выклікаюць у Камітэт фінансавых расьсьледаваньняў.
Актывіст Свабоднага прафсаюзу Беларускага Юры Новікаў і старшыня донарскай няўрадавай арганізацыі “Кропля жыцьця” Ігар Каваленка заўтра павінны зьявіцца ў камітэт фінансавых расьсьледаваньняў.

Абодва актывісты — прэтэндэнты на кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

У атрыманых сёньня позвах пазначана, што актывісты выклікаюцца як сьведкі да інспэктара Сакалова. Юрыю Новікаву інспэктар у тэлефоннай гутарцы паведаміў, што яму неабходна прыйсьці, каб запоўніць анкеты, якія нібыта даслалі зь Менску. Паводле Ігара Каваленкі, інспэктар сказаў яму, што чакае ад яго дэклярацыі аб даходах.

Абодва актывісты беспрацоўныя.