Па сьцягу за кожны год незалежнасьці

27 ліпеня зранку на праспэкце Незалежнасьці ў Менску залуналі 18 бел-чырвона-белых сьцягоў.
Такім чынам Малады Фронт павіншаваў менчукоў з гадавінай падпісаньня Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Беларусі, – паведамляе прэс-служба Маладога Фронту.
Гэты дзень адначасова зьяўляецца і днём сканчэньня штогадовай агульнабеларускай кампаніі "ГОРАД НАШ!", якая пачалася 2 сакавіка ў так званы дзень яднаньня Беларусі і Расеі.
Сьвяточныя акцыі былі праведзеныя і ў кожным абласным горадзе, дзе існуе маладафронтаўская суполка.
Фотаздымкі можна паглядзець тут