Сёньня ў Мастоўскім раёне ўшанавалі памяць заходнебеларускага паэта Міхася Явара (Карася).
Ён пражыў толькі 30 гадоў і скончыў жыцьцё самагубствам у 1933 годзе.
Карэспандэнт: “Мы знаходзімся ў вёсцы Мінявічы, дзе жыў паэт. Тут захаваўся таксама дом, дзе ён жыў. Побач – бераг Нёмана, тут ляжыць вялікі камень, на якім выгравіраваныя словы, мары Міхася Явара. І тут жа груша, пад якой ён стрэліў сабе ў грудзі. Чаму паэт адабраў у сябе жыцьцё? Пра гэта – Алесь Зарамбюк з Мастоў”.
Зарамбюк: “Міхась Явар хварэў на сухоты, гэта была ў тыя часы невылечная хвароба. Таксама Міхась Явар кахаў дзяўчыну, Мікулаву Янісю Іванаўну, якая таксама жыла ў гэтай вёсцы. Яна, ведаючы, што ён безнадзейна хворы, адмовілася ўзяць зь ім шлюб.
Часопіс "Шлях моладзі", які друкаваў вершы М.Явара, зьмясьціў пра самагубства паэта наступны артыкул: "24 чэрвеня гэтага году, седзячы над берагам Нёмана каля роднай вёскі Мінявічы Луньненскай гміны Гарадзенскага павета выстралам з рэвальвэру перарваў сабе жыцьцё малады беларускі паэт Міхась Явар. Родная сястра паэта, відаць, прадчуваючы нешта кепскае, сачыла за братам, і калі пабачыла, што ён хоча сабе адабраць жыцьцё, хацела яму ў гэтым перашкодзіць. Але было ўжо запозна, бо скіраваны ў грудзі рэвальвэр выстраліў. І хоць куля ў сэрца не папала, аднак спрычынілася да таго, што 27 чэрвеня Міхась Явар сканаў у Горадні, куды быў перавезены на лекі".
Карэспандэнт: “Магіла паэта знаходзіцца на могілках у вёсцы Падбараны, якая бліжэй да Лунна. Як яна была знойдзена? Распавядае краязнаўца з Лунна Лявон Карповіч”.
Карповіч: "Магіла была згублена, месца дакладнае не было вядома. Але за справу адшуканьня месца пахаваньня М.Явара ўзяўся Алесь Мікалаевіч Белакоз. Ён апытаў сваякоў, людзей з суседніх вёсак, і на аснове іхных адказаў вызначыў месца. Арыенцір там быў, бо калісьці стаяла старая каплічка, ад якой засталіся падмуркі. Дзякуючы гэтаму на месцы пахаваньня М.Явара спачатку быў усталяваны помнік з дуба, які доўгі час вызначаў гэтае месца.
Калі старшынём райвыканкаму стаў Уладзімер Іванавіч Вашко, бацька пісьменьніка Лявона Вашка, ён да гэтай справы адраджэньня памяці аб нашых патрыётаў ставіўся вельмі добра і дапамагаў. Пры ягонай дапамозе, а таксама пры спрыяньні старшыні сельскага савета Карповіч Валянціны Мікалаеўны і мясцовых краязнаўцаў і патрыётаў на месцы дубовага помніка быў пастаўлены каменны помнік зь вершамі Міхася Явара і яго партрэтам. З той пары на гэтае месца штогод прыходзяць тыя, хто хоча ўшанаваць памяць Міхася Явара, паэта, патрыёта, сябра нацыянальных арганізацыяў – Грамады і ТБШ”.