Аляксандар Лукашэнка назваў злачынствам нізкую якасьць уборкі ўраджаю. "Пакуль пару чалавек не пасадзіш – не разумеюць”, – падкрэсьліў кіраўнік Беларусі
Аляксандар Лукашэнка падчас сваёй паездкі ў Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці, Лукашэнка папярэдзіў кіраўнікоў гаспадарак “аб жорсткай адказнасьці” за няякасную ўборку і нясвоечасовую сяўбу і прыгразіў прыцягнуць да адказнасьці тых, хто будзе дапускаць страты новага ўраджаю, паведамляе Интерфакс.
“Я нікога вучыць ня буду, я пачынаю выконваць свае абяцаньні. Летась я ўсіх папярэджваў: ніхто не застанецца з партфэлем, калі ня будуць выконваць маіх даручэньняў”, – сказаў Лукашэнка, назваўшы кантроль за якасьцю ўборкі пытаньнем нумар адзін.
“Усіх да крымінальнай адказнасьці, хто гэтага не разумее. Сёньня дзікія цэны на збожжа, і не сабраць яго якасна – злачынства. Пакуль пару чалавек не пасадзіш – не разумеюць”, – падкрэсьліў кіраўнік Беларусі.