Сёньня — перадапошні дзень рэгістрацыі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты. Некаторыя зь цяперашніх дэпутатаў Нацыянальнага сходу прыцягваюць для збору подпісаў амаль па 100 чалавек, тым часам як мінімальная колькасьць у 10 разоў меншая.
БЕРАСЬЦЕ
У Берасьці і Белаазёрску заявілі пра свае намеры зноў балятавацца ў Палату прадстаўнікоў дзейныя дэпутатыНіна Федарук і Яўген Казімірчык. Як паведаміла сёньня “Свабодзе” назіральніца на выбарах Тамара Шчапёткіна, абодва праўладныя прэтэндэнты арыентуюцца на адміністрацыйны рэсурс.
“Зьвяртае на сябе ўвагу вялікі памер ініцыятыўнай групы Казімірчыка — 79 чалавек. У гэтую групу ўвайшлі практычна ўсе старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў альбо іх намесьнікі па ідэалёгіі”.
Тамара Шчапёткіна таксама паведамляе пра сустрэчу Ніны Федарук з працоўным калектывам райбальніцы ў Жабінцы. Госьця заявіла выбарцам, што яна чатыры гады ўваходзіла ў курс спраў парлямэнту, а цяпер будзе выконваць свае задумы.
“Яны нават не адчуваюць, сумленьне іх нібыта чыстае за тое, што замацавалі рабства кантрактамі, пагоршылі жыцьцёвы ўзровень — адмянілі льготы, зьнішчаюць прадпрымальніцтва і незалежныя СМІ”.
МАГІЛЁЎ
У выбарчым штабе Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл паведамілі, што на сёньня зарэгістраваныя 18 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў ад апазыцыйных арганізацыяў. Сытуацыю тлумачыць журналіст Андрэй Белагубаў.
У выбарчым штабе актывіста партыі БНФ Андрэя Юркова паведамілі, што ў яго падтрымку сабрана ўжо больш за сто подпісаў. Адзін з асноўных пунктаў выбарчай праграмы вылучэнца АДС — недапушчэньне будаўніцтва ў Горацкім раёне атамнай электрастанцыі.
“Праблема будаўніцтва АЭС закранае практычна ўсіх жыхароў нашага рэгіёну. Прынцыповая група, якая нас падтрымлівае, — гэта маці, гэта бабулі, гэта моладзь і людзі з дастатковым узроўнем адукацыі”, — зазначае Андрэй Юркоў.
Апанэнткай Андрэя Юркова будзе дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, намесьніца старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Тацяна Асмалоўская.
Пра сваю выбарчую праграму яна гаварыць адмовілася, спаслаўшыся на тое, што яе яшчэ не зарэгістравалі кандыдаткай у дэпутаты. Паводле словаў дэпутата Асмалоўскай, людзі яе ведаюць і адпаведна чакаюць ад яе заўжды нечага большага:
“Мы празрыстыя, пра нас людзі ведаюць у дадзеным рэгіёне. Як гаворыцца, заўжды да сваіх больш патрабаваньняў, больш нейкіх абавязкаў перад народам, хоць яны павінны быць роўнымі, але ўсё адно гэта твой край, гэта твая радзіма”.
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў намагаецца стаць і старшыня адзінай у Беларусі донарскай няўрадавай арганізацыі “Кропля жыцьця” Ігар Каваленка.
ГОРАДНЯ
Па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 зьбіраецца балятавацца былы палітвязень Аляксандар Васільеў.
Са слоў Аляксандра Васільева, ён зарэгістраваў ініцыятыўную групу з 20 чалавек. Нагадаю, што ў 2004 годзе спадар Васільеў здаў у акруговую камісію 1200 подпісаў за сваю кандыдатуру, але назаўтра апынуўся ў гарадзенскай турме за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
Яго тады нават не зарэгістравалі.
Васільеў: “Я падаў скаргу праз адваката, а Ярмошына адказала мне ўжо ў турэмную камэру, што я нібыта спазьніўся са скаргай”.
Спадар Васільеў кажа, што першы этап сёлетніх выбараў, калі фармаваліся акруговыя камісіі, прайшоў недэмакратычна — улады не дапусьцілі яго і іншых зацікаўленых асобаў прысутнічаць пры гэтым працэсе.
На сёньня па адной і той жа Гарадзенскай Занёманскай акрузе № 49, дзе балятуецца А.Васільеў, зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы дэмакратычных кандыдатаў. Наконт гэтага спадар Васільеў кажа так:
“Па-першае, да мяне ніхто не зьвяртаўся. Па-другое, я ўжо трэці раз буду балятавацца па гэтай акрузе, і я — незалежны кандыдат. І калі будзе здаровая канкурэнцыя — дай Божа. Я буду змагацца за тое, каб Беларусь стала дэмакратычнай краінай”.
ГОМЕЛЬ
У Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33 камісія адхіліла дакумэнты актывіста стваранай партыі Свабоды й прагрэсу Пятра Кузьняцова:
“Камісія матывавала гэта тым, што ў сьпісе ініцыятыўнай групы не былі пазначаны маё месца працы й партыйнасьць. Я — афіцыйна беспрацоўны, і паколькі партыя не зарэгістраваная, то й беспартыйны. Насамрэч не было чаго пазначаць дадатковага да заявы.
Памылка, вядома, была зроблена. Але камісія яшчэ падчас прыёму дакумэнтаў магла б адзначыць памылку — яна ж павінна ў адпаведнасьці з ускладзенымі на яе функцыямі забясьпечваць мэтадычную ды інфармацыйную дапамогу. Але калі гэта не было зроблена, можна зрабіць выснову, што яны будуць вельмі прыдзірліва ставіцца да дэмакратычных кандыдатаў”.
Паколькі час для рэгістрацыі ініцыятыўных групаў не сышоў, каманда Пятра Кузьняцова, выправіўшы памылку, нанава падала дакумэнты на рэгістрацыю.
У Берасьці і Белаазёрску заявілі пра свае намеры зноў балятавацца ў Палату прадстаўнікоў дзейныя дэпутатыНіна Федарук і Яўген Казімірчык. Як паведаміла сёньня “Свабодзе” назіральніца на выбарах Тамара Шчапёткіна, абодва праўладныя прэтэндэнты арыентуюцца на адміністрацыйны рэсурс.
“Зьвяртае на сябе ўвагу вялікі памер ініцыятыўнай групы Казімірчыка — 79 чалавек. У гэтую групу ўвайшлі практычна ўсе старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, кіраўнікі прадпрыемстваў альбо іх намесьнікі па ідэалёгіі”.
Тамара Шчапёткіна таксама паведамляе пра сустрэчу Ніны Федарук з працоўным калектывам райбальніцы ў Жабінцы. Госьця заявіла выбарцам, што яна чатыры гады ўваходзіла ў курс спраў парлямэнту, а цяпер будзе выконваць свае задумы.
“Яны нават не адчуваюць, сумленьне іх нібыта чыстае за тое, што замацавалі рабства кантрактамі, пагоршылі жыцьцёвы ўзровень — адмянілі льготы, зьнішчаюць прадпрымальніцтва і незалежныя СМІ”.
МАГІЛЁЎ
У выбарчым штабе Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл паведамілі, што на сёньня зарэгістраваныя 18 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў ад апазыцыйных арганізацыяў. Сытуацыю тлумачыць журналіст Андрэй Белагубаў.
У выбарчым штабе актывіста партыі БНФ Андрэя Юркова паведамілі, што ў яго падтрымку сабрана ўжо больш за сто подпісаў. Адзін з асноўных пунктаў выбарчай праграмы вылучэнца АДС — недапушчэньне будаўніцтва ў Горацкім раёне атамнай электрастанцыі.
“Праблема будаўніцтва АЭС закранае практычна ўсіх жыхароў нашага рэгіёну. Прынцыповая група, якая нас падтрымлівае, — гэта маці, гэта бабулі, гэта моладзь і людзі з дастатковым узроўнем адукацыі”, — зазначае Андрэй Юркоў.
Апанэнткай Андрэя Юркова будзе дзейная дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, намесьніца старшыні пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Тацяна Асмалоўская.
Пра сваю выбарчую праграму яна гаварыць адмовілася, спаслаўшыся на тое, што яе яшчэ не зарэгістравалі кандыдаткай у дэпутаты. Паводле словаў дэпутата Асмалоўскай, людзі яе ведаюць і адпаведна чакаюць ад яе заўжды нечага большага:
Мы празрыстыя, пра нас людзі ведаюць у дадзеным рэгіёне. Як гаворыцца, заўжды да сваіх больш патрабаваньняў, больш нейкіх абавязкаў перад народам
Дэпутатам Палаты прадстаўнікоў намагаецца стаць і старшыня адзінай у Беларусі донарскай няўрадавай арганізацыі “Кропля жыцьця” Ігар Каваленка.
ГОРАДНЯ
Па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе № 49 зьбіраецца балятавацца былы палітвязень Аляксандар Васільеў.
падаў скаргу праз адваката, а Ярмошына адказала мне ўжо ў турэмную камэру, што я нібыта спазьніўся са скаргай
Яго тады нават не зарэгістравалі.
Васільеў: “Я падаў скаргу праз адваката, а Ярмошына адказала мне ўжо ў турэмную камэру, што я нібыта спазьніўся са скаргай”.
Спадар Васільеў кажа, што першы этап сёлетніх выбараў, калі фармаваліся акруговыя камісіі, прайшоў недэмакратычна — улады не дапусьцілі яго і іншых зацікаўленых асобаў прысутнічаць пры гэтым працэсе.
На сёньня па адной і той жа Гарадзенскай Занёманскай акрузе № 49, дзе балятуецца А.Васільеў, зарэгістраваны тры ініцыятыўныя групы дэмакратычных кандыдатаў. Наконт гэтага спадар Васільеў кажа так:
“Па-першае, да мяне ніхто не зьвяртаўся. Па-другое, я ўжо трэці раз буду балятавацца па гэтай акрузе, і я — незалежны кандыдат. І калі будзе здаровая канкурэнцыя — дай Божа. Я буду змагацца за тое, каб Беларусь стала дэмакратычнай краінай”.
ГОМЕЛЬ
У Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 33 камісія адхіліла дакумэнты актывіста стваранай партыі Свабоды й прагрэсу Пятра Кузьняцова:
Камісія матывавала гэта тым, што ў сьпісе ініцыятыўнай групы не былі пазначаны маё месца працы й партыйнасьць