У Гаагу! <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />

Улады Сэрбіі арыштавалі былога лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча. Пра гэта ўвечары 21 ліпеня паведаміў прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч.ТЭМА ДНЯ
Радавана Караджыча, лідэра басьнійскіх сэрбаў падчас вайны ў былой Югаславіі, выдадуць Гааскаму трыбуналу ў ваенных злачынствах, які абвінавачвае яго ў генацыдзе. Сэрбскі пракурор у справах ваенных злачынстваў Уладзімер Вукчэвіч паведаміў, што суд прыняў рашэньне аб экстрадыцыі Караджыча. Ён аднак не назваў канкрэтнай даты.

Больш за 10 гадоў Радавана Караджыча шукаў Міжнародны трыбунал па ваенных злачынствах у былой Югаславіі.

Нэнад Пэіч: "Караджыч — майстар маніпуляцыі”

Нэнад Пэіч, адзін з кіраўнікоў Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, быў праграмным дырэктарам Сараеўскага тэлебачаньня перад і на пачатку вайны ў Босьніі і Герцэгавіне. Ён быў асабіста знаёмы з Радаванам Караджычам, былым лідэрам басьнійскіх сэрбаў. Нэнад Пэіч называе Караджыча „майстрам маніпуляцыі, якога час прайшоў”.



Караджыча называлі "басьнійскім мясьніком


Радаван Караджыч нарадзіўся ў 1945 годзе ў чарнагорскай вёсцы. Ягоны бацька быў партызанам-нацыяналістам, які змагаўся, як супраць нацыстаў, гэтак і супраць камуністычных партызанаў на чале зь Ціта. Большую частку дзяцінства Радавана Караджыча ягоны бацька быў у турме.


М.Чаргінец: “Не скажу, што Караджыч быў схільны да жорсткасьці”

Яшчэ ў 1995 годзе, ад пачатку пошуку Радавана Караджыча, у Сэрбіі пачаў дзейнічаць Камітэт у яго абарону на чале з пісьменьнікам Коста Чавошкі. Справа ў тым, што Караджыч — досыць вядомы, як на Босьнію і Сэрбію, паэт (паводле адукацыі ён — лекар-псыхіятар). Нават пасьля сыходу ў падпольле невялікімі накладамі зьяўляліся кнігі Караджыча, ёсьць пераклады ягоных выбраных твораў на расейскую мову. Пісьменьнік і палітык Мікалай Чаргінец узгадвае, што падчас сваіх частых паездак у Югаславію сустракаўся з Караджычам.


А.Шары: Працэс Караджыча можа быць даволі хуткім

Арышт былога лідэра басьнійскіх сэрбаў Радавана Караджыча камэнтуе журналіст расейскай службы Радыё Свабода Андрэй Шары. Ён спэцыяліст па балканскіх праблемах і аўтар кнігі пра Міжнародны трубунал у Гаазе, у якой адзін з разьдзелаў прысьвечаны Радавану Караджычу і ягонаму генэралу Ратку Младзічу.







Слабадан Мілошавіч і Радаван Караджыч ў красавіку 1994-га

А так цяпер выглядае Радаван Караджыч. Ён жыў ў Бялградзе і займаўся нетрадыцыйнай мэдыцынай



.

З жонкай ля штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку ў лютым 1993-га


З палявым камандзірам Арканам ў 1995-ым



Абставіны магчымага тайнага наведваньня Радаванам Караджычам Беларусі могуць быць высьветлены бліжэйшым часам


У 1997 годзе шуканы ваенны злачынца Радаван Караджыч некалькі месяцаў знаходзіўся ў Беларусі. Пра гэта піша ў сваіх мэмуарах былая памочніца генэральнага пракурора Міжнароднага ваеннага трыбуналу па былой Югаславіі ў Гаазе Фляранс Артман. Летась у верасьні ў Камітэце дзяржаўнай бясьпекі Беларусі заявілі, што нічога ня ведаюць пра магчымае знаходжаньне Караджыча ў Беларусі. Фляранс Артман у 2000-2006 гадах была памочніцай Генэральнага пракурора Карлы дэль Понтэ.

Арыштаванага Радавана Караджыча ўжо папярэдне дапыталі. Гэта першы этап ягонай перадачы Міжнароднаму трыбуналу ў Гаазе.


Басьнійскія мусульмане сьвяткуюць арышт лідэра басьнійскіх сэрбаў, якога абвінавачваюць у генацыдзе і іншых ваенных злачынствах. На вуліцах сталіцы Босьніі Сараеве і іншых гарадоў – масавыя сьвяткаваньні.


Адначасова
свой пратэст выказваюць і прыхільнікі былога лідэра басьнійскіх сэрбаў.

Арышт Караджыча павіталі Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, ЗША і Эўразьвяз. Караджыч хаваўся ад правасудзьдзя 12 гадоў. Гааскі трыбунал абвінавачвае яго ў гібелі 12 тысячаў мірных жыхароў Сараева пры аблозе гораду ў часе вайны сярэдзіны 1990-х гадоў, а таксама ў зьнішчэньні амаль 8 тысячаў мусульманаў ў Срэбрэніцы ў 1995 годзе.Сам ён адкідае абвінавачаньні ў свой адрас.


"Калі Караджыч вінаваты, ён мусіць быць пакараны"

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі: "Калі любой асобе будуць даказаны абвінавачваньні ў злачынствах супраць чалавечнасьці, то асоба павінна рана ці позна стаць перад судом. Гэта тычыцца й нацыстоўскіх злачынцаў, колькі б гадоў яны не знаходзіліся ў вышуку, і гэта тычыцца любых пазьнейшых злачынцаў. Калі справядлівы трыбунал дакажа віну Радавана Караджыча, ён павінен быць пакараны”.


“Непазьбежнасьць пакараньня стала практыкай”

Праваабаронца, шматгадовая кіраўніца Беларускага Хэльсынскага камітэту Тацяна Процька лічыць, што ў выпадку з арыштам Радавана Караджыча міжнароднай супольнасьць засьведчыла галоўнае – непазьбежнасьць пакараньня за злачынствы перад чалавечнасьцю.


Сяргей Касьцян: “З Караджычам у Гаазе павінны сядзець Клінтан і Олбрайт”

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян у сярэдзіне 1990-х быў у Югаславіі досыць частым госьцем, асабліва напярэдадні ваеннай кампаніі, абвешчанай камандаваньнем НАТА супраць тагачаснага рэжыму Слабадана Мілошавіча.



А.Лябедзька: "За злачынствы трэба плаціць"

За ўсё ў гэтым жыцьці трэба плаціць. І нацыстоўскіх злачынцаў адшукваюць і сёньня ў той жа Лацінскай Амэрыцы і прыцягваюць да адказнасьці. Я думаю, што гэта стратэгія абсалютна правільная: за злачынствы незалежна ад таго, калі і кім яны былі ўчыненыя трэба адэкватна плаціць", -- лічыць лірэра АГП Анатоль Лябедзька.

"Гэта сур’ёзная міжнародная справа"

"Я лічу, што калі справа ідзе пра справядлівы суд, то, калі Караджыч не вінаваты, яму даўно трэба было самому прыйсьці. А так, што яго шукалі, што павіншавалі амэрыканцы з гэтым, відавочна, што гэта сур’ёзная міжнародная справа. І спадзяюся, што суд будзе справядлівым.

Сьцьвярджаецца, што ён загубіў тысячы нявінных людзей. Але тут павінен быць справядлівы суд”, -- лічыць экс-старшыня Вяохоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч.