Як падае агенцтва IRNA, гэта 12 паштовых марак з выявамі іранскіх пакутнікаў. Паводле кіраўніка цэнтру Надэра Дарыабана, на марках адлюстраваныя вобразы ўсіх іранскіх галоўнакамандуючых. З дапамогай гэтых экспанатаў можна зразумець “сэнс і каштоўнасьці сьвяшчэннай эры абароны Ірану ў часе ірана-ірацкай вайны 1980-1988 гг”
Горад Харэмшэхр, які адыграў важную ролю ў часе ірана-ірацкай вайны, знаходзіцца на паўднёвым захадзе Ірану. Тут у траўні 1984 году 70 тысяч байцоў вартаўнікоў Ісламскай рэвалюцыі разграмілі ірацкія войскі і цалкам вызвалілі горад ад акупантаў.