На Гомельшчыне палова апазыцыйных вылучэнцаў у парлямэнт падала заявы ў акруговыя камісіі на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў. Каб зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты, кожнаму прэтэндэнту трэба сабраць ня менш як 1 тысячу подпісаў.
Свае групы падтрымкі патэнцыйныя кандыдаты камплектавалі па-рознаму.
Магчымы кандыдат у дэпутаты ў Хойніцкай выбарчай акрузе № 47 юрыст Леанід Судаленка ўлічваў досьвед сваёй працы на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах. Таму групу камплектаваў з надзейных прыхільнікаў і сваякоў:
“З досьведу выбарчай кампаніі 2004 году я ведаю, што на некаторых чальцоў маёй групы чыніўся ціск, і яны выйшлі з групы падтрымкі. Таму сёлета я ўключыў у ініцыятыўную групу сваіх добрых знаёмых і тых, хто мяне падтрымлівае ў грамадзкай працы. Ініцыятыўную групу ачоліў мой кум — Мікалай Ісачанка. Ёсьць адданыя людзі з Хойнікаў, Брагіна, Рэчыцы.
Дарэчы, пагадзіліся паўдзельнічаць у маёй групе Аляксандар Мілінкевіч і Анатоль Лябедзька”.
У рэгіянальнага кіраўніка аргкамітэту стваранай партыі Свабоды й прагрэсу Пятра Кузьняцова, які вылучаецца кандыдатам у дэпутаты ў Гомельскай-Цэнтальнай выбарчай акрузе № 33, ініцыятыўная група складае больш як паўсотні чалавек. Камплектаваць яе было няпроста:
“Наша партыя маладая, таму ня ўсе людзі маюць досьвед такой працы — збору подпісаў і размоваў з выбарцамі. Але чалавек дваццаць маюць такі досьвед. Думаю, яны здольныя арганізаваць і ўзначаліць працу ўсёй групы. Безь ніякага сумневу кажу, што нам удасца сабраць неабходную колькасьць подпісаў дзеля вылучэньня мяне кандыдатам у дэпутаты”.
Паводле спадара Кузьняцова, група фармавалася як бы па трох напрамках — непасрэдна зборшчыкі подпісаў, распаўсюднікі агітацыйных матэрыялаў і крэатыўная каманда, якая ўмее пісаць тэксты, рыхтаваць іміджавыя выступы, ацэньваць аўдыторыю.
У ініцыятыўнай групе па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты ў Гомельскай-Савецкай выбарчай акрузе № 34 старшыні абласной арганізацыі АГП Васіля Палякова — 39 чалавек.
Група фармавалася з разьлікам на актыўную інфармацыйную працу ў акрузе, бо сабраць тысячу подпісаў, як лічыць актывіст, не такая ўжо складаная задача:
“Мы будзем праводзіць перш за ўсё інфармацыйную працу сярод выбаршчыкаў на прадмет умоваў удзелу Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у гэтай выбарчай кампаніі. На сёньня ўмовы, якія намі вылучаліся, выкананы ў Гомельскай вобласьці толькі на дзьве траціны”.
Спадар Палякоў мае на ўвазе апублікаваны сёньня ў мясцовым друку склад акруговых выбарчых камісіяў. З 17 вылучэнцаў АДС у гэтыя камісіі ўключаны 12.