“Белсат” ужо і на “Сырыюсе”

18 ліпеня а 18-й гадзіне менскага часу – афіцыйны старт трансьляцыі "Белсату" на спадарожніку "Сырыюс-4".
Тэставая трансьляцыя першага незалежнага беларускага спадарожнікавага тэлеканалу пачалася 9 ліпеня. Пашыраючы трансьляцыя на "Сырыюс", мы застаёмся на спадарожніку "Астра".

Паводле сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных пры канцы 2006 г., больш за палову спадарожнікавых антэнаў у Беларусі скіраваныя на "Сырыюс". Трансьляцыя на найбольш папулярны ў Беларусі спадарожнік дае магчымасьць доступу да праграмаў "Белсату" максымальнай колькасьці беларусаў.

У звязку з пачаткам працы на "Сірыусе" з 18 ліпеня адбудзецца зьмена ў праграме "Белсату". Замест сёньняшняга 3-гадзіннага блёку, які паўтараецца адзін раз, перадачы "Белсату" будуць выходзіць у адным 6-гадзінным блёку з 18:00 да 24:10. Такая формула дазволіць дапасаваць перадачы "Белсату" да патрабаваньняў беларускіх гледачоў і ўзбагаціць праграму каналу.

Асаблівую ўвагу заслугоўваюць дзьве публіцыстычныя перадачы. У суботу – "Тыдзень з радыё "Свабода", падрыхтаваны журналістамі Беларускай службы радыё "Свабода". Прэм'ера перадачы плянуецца напрыканцы жніўня. А ў нядзелю традыцыйна – тэмы, якія датычаць большасці з нас, у ток-шоу "Форум" з Эдуардам Мельнікавым.

У пятніцу, суботу і нядзелю на "Белсаце" – найлепшыя мастацкія фільмы і забаўляльныя перадачы, сярод якіх – «Жаўтуха» і «Кухня»

Дадатковая інфармацыя аб праграме будзе даступная на сайце www.belsat.eu

Параметры “Белсата” на Сірыусе:

ПАЗІЦЫЯ 5° E, ПАЛЯРЫЗАЦЫЯ H, ЧАСТАТА 12 379,6 МГЦ