Затрыманых усё больш

Па справе аб выбуху ў Менску затрыманыя 4 чалавекі, якія калісьці былі ў «Белым легіёне». Увечары ў ізалятар адвезьлі яшчэ чатырох моладзевых актывістаў. Ці там шукаюць тэрарыстаў? ТЭМА ДНЯ.

У рамках расьсьледаваньня справы пра выбух 4 ліпеня ў Менску затрыманыя 4 былыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Белы легіён”: Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі, Віктар Ляшчынскі і Сяржук Чыслаў. Арганізацыя даўно спыніла існаваньне. Апошнія некалькі гадоў пра акцыі зь яе ўдзелам не паведамлялася.

Паводле закону, сьледчыя маюць права ўтрымліваць затрыманых без прад’яўленьня абвінавачаньня 72 гадзіны. Але пракурор можа працягнуць гэты тэрмін яшчэ на 10 сутак.

Ігар Корсак, Міраслаў Лазоўскі і Сяржук Чыслаў трапілі ў камэру пасьля таго, як у іхніх кватэрах зрабілі ператрус.

Некаторых актывістаў дэмакратычнага руху ў рэгіёнах выклікаюць у міліцыю на размову і пытаюцца, што яны рабілі ў ноч на 4 ліпеня.

8 ліпеня А. Лукашэнка звольніў дзяржаўнага сакратара Рады бясьпекі Віктара Шэймана і кіраўніка сваёй адміністрацыі Генадзя Нявыгласа. За дзень да гэтага Лукашэнка моцна крытыкаваў абодвух за бязьдзейнасьць, якая прывяла да выбуху на канцэрце да Дня незалежнасьці ў Менску.

За кратамі ўжо восем апазыцыянэраў

Увечары пачаліся новыя ператрусы і затрыманьні

Інжынэр, вайсковец, каваль

Штрыхі да біяграфіі першых затрыманых у справе выбуху

КДБ: затрыманых у справе выбуху “толькі правяраюць”

Прынамсі аднаму з затрыманых былых актывістаў “Белага легіёну” працягнулі затрыманьне да 10 сутак. У КДБ пры гэтым кажуць, што “вядзецца праверка”.

***


















Маці Сяржука Чыслава Галіна перадае сыну перадачу на Акрэсьціна



















Ніна Шыдлоўская, жонка затрыманага Міраслава Лазоўскага і Галіна, маці затрыманага Сяржука Чыслава каля ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна

Хлопцы сядзяць. Доказы шукаюць.


У менскім ізалятары часовага ўтрыманьня па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху падчас сьвяточнага канцэрту знаходзяцца чацьвёра былых сяброў “Белага легіёну” — арганізацыі, якая некалькі гадоў таму спыніла сваё існаваньне.


“Белы легіён” не існуе, але цікавіць сьледзтва"

Чаму насуперак абяцаньням Аляксандра Лукашэнкі “не закручваць гайкі апазыцыі” праваахоўныя органы пачалі менавіта з гэтага? Чым прыйшоўся недаспадобы “Белы легіён”?

Затрыманьне М.Лазоўскага працягнулі на 10 дзён

Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміла жонка затрыманага былога актывіста “Белага легіёну” Ніна Шыдлоўская.

Міліцыя і КДБ дапытваюць маладафронтаўцаў

Сёньня ў некаторых рэгіёнах Беларусі супрацоўнікі міліцыі і КДБ працягвалі выклікаць на допыты актывістаў апазыцыі. Ад іх патрабавалі паведаміць, дзе яны былі ў ноч з 3 на 4 ліпеня.



Гарадзеншчына: новыя допыты апазыцыянэраў

Гэтым разам міліцыянты самі наведаліся на кватэры да моладзевых актывістаў у Смаргоні Зьмітра Бяляева, Вадзіма Жаромскага й Уладзімера Шульжыцкага.

М. Статкевіч: “Не выключаю, што іх катуюць”

Палітык Мікола Статкевіч мяркуе, што праваахоўныя органы далей будуць пашыраць ціск на апазыцыю ў сувязі з выбухам 4 ліпеня, затрымліваць большую колькасьць апазыцыянэраў, у тым ліку у рэгіёнах.



Магілёў: у КДБ выклікаюць актывістаў партыі БНФ

Намесьніка старшыні магілёўскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва ўчора ўвечары дапытаў сьледчы КДБ маёр Ігар Грабаеў. Паводле палітыка, сьледчы задаваў пытаньні, якія тычыліся выбуху ў Менску ў ноч на чацьвёртага ліпеня.

А.Мілінкевіч: “У “Белым легіёне” не рыхтавалі тэрарыстаў”

Аляксандар Мілінкевіч асабіста знаёмы зь некаторымі затрыманымі КДБ былымі сябрамі “Белага легіёну”. Ён запэўнівае, што сьледзтва ступіла на памылковы шлях.



Арыштаваны былы лідэр “Белага легіёну” Сяржук Чыслаў

Сяржук Чыслаў арыштаваны 7-га ліпеня і зараз знаходзіцца ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла маці актывіста Галіна Чыслава.



Затрыманы муж Ніны Шыдлоўскай

У сувязі з расьсьледаваньнем абставінаў выбуху ў Менску затрыманы таксама Міраслаў Лазоўскі.

КДБ падазрае былога "белалегіёнаўца" ў выбуху 4 ліпеня

Супрацоўнікі КДБ затрымалі падазраванага ў злосным хуліганстве падчас канцэрту ўначы з 3 на 4 ліпеня. Гэта 34-гадовы Ігар Корсак.