З 6 ліпеня ў Беларусі на 5,1-5,4% падаражэлі розныя гатункі бэнзыну, а дызпаліва падаражэла адразу на 9,8%.
Канцэрн «Белнафтахім» увёў новыя розьнічныя кошты на бензын. Бэнзын А-76 цяпер каштуе 1850 рублёў за літар (падаражэў на 90 рублёў), АІ-92 – 2350 (падаражэў на 120 рублёў), АІ-95 – 2670 рублёў (падаражэў на 130 рублёў), дызельнае паліва падаражэла найбольш – на 190 рублёў і каштуе цяпер – 2130 рублёў за літар.
Апошняе прыблізна такое ж па маштабах падаражэньне паліва было месяц таму. Прычына тая ж – рост кошту нафты на сусьветных рынках. За мінулы год паліва даражэла 4 разы – у цэлым на 19,4 працэнта.
Апошняе прыблізна такое ж па маштабах падаражэньне паліва было месяц таму. Прычына тая ж – рост кошту нафты на сусьветных рынках. За мінулы год паліва даражэла 4 разы – у цэлым на 19,4 працэнта.