Лукашэнка: Беларусь і Вэнэсуэла супрацьстаяць дыктату

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Уга Чавэса з нацыянальным сьвятам Вэнэсуэлы – Днём абвяшчэньня незалежнасьці.
“Фармат стратэгічнага партнэрства беларуска-вэнэсуэльскіх стасункаў дапамагае рашуча і пасьлядоўна бараніць нацыянальныя інтарэсы і каштоўнасьці, супрацьстаяць палітыцы дыктату ў міжнародных справах, узгадняць сумесныя падыходы да вырашэньня глябальных праблем сучаснасьці”, падкрэсьліў А.Лукашэнка.