Галоўны лекар менскага шпіталя хуткай дапамогі В.Сірэнка абвергнуў чуткі пра сьмерць некага з пацярпелых ад выбуху ўначы 4 ліпеня, паведаміў БелаПАН.
Таксама ён абвергнуў чуткі пра тое, быццам у некага з пацярпелых выбухам адарвала руку ці нагу.
Як паведаміла раней Міністэрства аховы здароўя, у выніку выбуху каля стэлы “Менск – горад-герой” па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 54 асобы.
Зь іх былі шпіталізаваныя 47, у іх ліку двое дзяцей. Зь іх 37 – жыхары Менску, чатыры жыхары Менскай вобласьці, па адным жыхары Берасьцейскай і Віцебскай абласьцей. Акрамя таго, пацярпелі трое грамадзянаў Украіны (двое зь іх шпіталізаваныя) і адзін грамадзянін Расеі (паводле неафіцыйнай інфармацыі, студэнтка з Смаленску).
Стан бальшыні зь іх здавальняючы, паведамляе міністэрства. Асноўная маса траўмаў – зраненьні рук і ног, трое пацярпелых маюць зраненьні грудной клеткі і жывата. Усім пацярпелым аказаная ў тым ліку і псыхалягічная дапамога.
Стан трох грамадзянаў, якія найбольш пацярпелі ад выбуху, застаецца стабільна цяжкім без дынамікі да паляпшэньня.
Тым часам, паводле неафіцыйнай інфармацыі, міліцыя рыхтуе фатаробаты падазраваных. Працягваецца экспэртыза двух самаробных выбуховых прыстасаваньняў, наладаваных мэталічнымі балтамі і цьвікамі.