Джонатан Мур: “Мы ня бачым прагрэсу”

Часовы Павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур адказаў на пытаньні Свабоды і наведнікаў нашага вэб-сайту.
Часовы Павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур адказаў на пытаньні Свабоды і наведнікаў нашага вэб-сайту.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, ці заўважае ён ў апошнія тыдні нейкія зьмены ў стаўленьні афіцыйнага Менску што да беларуска-амэрыканскіх ўзаемадачыненьняў, Джонатан Мур адзначыў:

“Паколькі я толькі што вярнуўся з ЗША, я не магу сказаць, што я заўважыў нейкія асаблівыя зьмены ў падыходзе беларускіх уладаў. З нашага боку, мы працягваем працаваць над вызваленьнем палітычных вязьняў Казуліна, Кіма, Парсюкевіча і заклікаем рэжым палепшыць сытуацыю з правамі чалавека. Заканадаўства ў галіне мас-мэдыя – сапраўдны крок назад. ЗША таксама ўважліва назірае за ўмовамі правядзеньня парлямэнцкіх выбараў. Гэты працэс зараз адбываецца, аднак мы так і ня бачылі прагрэсу па іншых пытаньнях, аб якіх я тут паведаміў.

У якасьці асобнай справы мы працягваем патрабаваць неадкладнага вызваленьня на гуманітарнай аснове Эмануіла Зэльцэра, прыватнага амэрыканскага грамадзяніна, які ўтрымліваецца пад сьледзтвам беларускага КДБ. Спадар Зэльцэр вельмі хворы, і мы вельмі занепакоеныя станам яго здароўя”.

Цалкам адказы Джонатана Мура зьявяцца на вэб-сайце Свабоды ў пятніцу 4 ліпеня, у Дзень Незалежнасьці ЗША.

Заўтра, у Дзень незалежнасьці ЗША на сайце Свабоды таксама:

  • інтэрвію са старшынём Беларуска-Амэрыканскага задзіночаньня Вячкам Станкевічам
  • досьлед: Амэрыка перажывае крызыс ідэнтычнасьці