3 ліпеня госьць Свабоды – Джонатан Мур

У чацьвер 3 ліпеня на пытаньні нашых слухачоў і наведнікаў вэб-сайту Свабоды адкажа Часовы Павераны ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Джонатан Мур прыбыў у Беларусь 25 ліпеня 2006 г. ў якасьці намесьніка кіраўніка місіі ў амбасадзе ЗША ў Беларусі.
Спадар Мур пачаў дыпляматычную працу ў 1990 годзе. Яго першым месцам прызначэньня была амбасада ЗША ў Белградзе. З 1993 па 1995 год ён працаваў у аддзеле па справах былой Югаславіі Дзярждэпартамэнту ЗША, а з 1995 па 1999 год з’яўляўся кіраўніком палітыка-эканамічнага аддзелу амбасады ЗША ў Вільні. Пасьля працы на працягу года ў офісе па палітычных пытаннях сьпікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Дэніса Хастэрта, Джонатан Мур з 2000 па 2002 год займаў пасаду намесьніка дырэктара ўпраўлення Дзярждэпартамэнта ЗША па справах Расеі. На пачатку 2002 года ён таксама некалькі месяцаў выконваў абавязкі дырэктара гэтага ўпраўленьня. З 2002 па 2005 Джонатан Мур з’яўляўся намесьнікам амбасадара ЗША ў Віндхуку, Намібія. Перад прыездам у Мінск ён працаваў навуковым супрацоўнікам па пытаньнях нацыянальнай бяспекі ў інстытуце Гувэра пры Стэнфардскім унівэрсытэце.
Джонатан Мур і яго жонка маюць двух дачок. Спадар Мур валодае шэрагам ганаровых узнагарод Дзярждэпартамента ЗША, а таксама дзвюма ўзнагародамі Амэрыканскай дыпляматычнай асацыяцыі за прафэсійнае валоданьне мовамі. Акрамя таго, прэзідэнт Літвы ўзнагародзіў яго Рыцарскім крыжам ордэна Вялікага князя Гедыміна.
Джонатан Мур валодае сэрбскай і літоўскай мовамі, а таксама размаўляе на рускай, нямецкай і дацкай мовах.
Разам з Кіраўніком Місіі, намеснік амбасадара ўзначальвае і адказвае за калектыў, які складаецца з супрацоўнікаў Урада ЗША. Выконвае абавязкі Часовага Паверанага, калі Кіраўніка Місіі няма ў краіне. (Біяграфія прадастаўленая Амбасадай ЗША ў Беларусі).
Пытаньні прымаюцца да 12 гадзінаў 2 чэрвеня.

Задаць пытаньне можна тут.