Старшыня саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.
Пяць гадоў Беларусь жыве без Васіля Быкава. Прайшоў тэрмін, калі можна было ня толькі на поўніцу ўсьвядоміць страту, калі можна было вывучыць спадчыну вялікага пісьменьніка, але і зразумець, што рабіць Беларусі ў сваім далейшым шляху. А якраз у аповесьцях, у апавяданьнях, прыпавесьцях Васіля Быкава ёсьць расшыфроўкі адказаў амаль на ўсе сучасныя актуальныя праблемы нашага існаваньня. Гэтыя пытаньні ставіліся творцам ня толькі ў яго мастацкай практыцы, але і ў публіцыстычных выступах. Адзін зь іх я і прапаную ўвазе слухачоў Свабоды.
Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.