Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына назвала сёньня крытыку прэзыдэнцкага дэкрэту № 13 з боку апазыцыйных партыяў “падрыхтоўкай да правалу на парлямэнцкіх выбарах”. Гэты дэкрэт дазваляе палітычным партыям, якія ўдзельнічаюць у парлямэнцкіх выбарах, вылучаць па адным сваім прадстаўніку ў ЦВК з правам дарадчага голасу. Аднак ён забараняе партыйным вылучэнцам удзельнічаць у праверках.
Сёньня ў другой палове дня Лідзія Ярмошына прадставіла дэпутатам Палаты прадстаўнікоў дэкрэт № 13. У дэпутатаў да старшыні ЦВК не ўзьнікла ніводнага пытаньня.
А вось з журналістамі гутарка ў старшыні ЦВК адбылася. Прынамсі, я папрасіў спадарыню Ярмошыну пракамэнтаваць крытыку прэзыдэнцкага дэкрэту:
“Я думаю, што крытыка гэтага дэкрэту з боку апазыцыйных партыяў — гэта нішто іншае, як падрыхтоўка да правалу. Таму першае добрае дэмакратычнае дзеяньне патрэбна дэзавуяваць. Каб потым, 29 верасьня, сказаць: “Мы па-пя-рэдж-ва-лі!”
Сёньня ж сьпіс кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў у склад акруговых выбарчых камісіяў крыху падкарэктавалі. Каардынатар кампаніі “За свабодныя і справядлівыя выбары” Віктар Карняенка тлумачыць гэтыя дзеяньні так:
“Прынцыпова наш сьпіс не зазнаў зьмен. Аднак Цэнтарвыбаркам параўнальна зь мінулымі выбарамі зьмяніў межы выбарчых акругаў. Мы арыентаваліся на межы выбараў чатырохгадовай даўніны. А ў новым варыянце недзе нешта аднялі, недзе дадалі”.
У сьпісе са 110 прозьвішчаў зьмянілася толькі адно — адмовіўся балятавацца ў склад акруговай камісіі былы кіраўнік беларускай дзяржавы Мечыслаў Грыб. Я спытаў спадара Грыба, чаму ён гэта зрабіў:
“Гэта — мой асабісты падыход. Навошта мне гэтая камісія? Навошта мне там сядзець? Я ня бачу ў гэтым ніякага сэнсу”.
Замена былому старшыні Вярхоўнага Савету знойдзецца, сказаў Віктар Карняенка. У сьпісе па-ранейшаму будзе 110 асобаў, па колькасьці акруговых камісіяў. А колькі зь іх патрапіць у склад камісіяў?
Сакратар ЦК партыі камуністаў Беларускай Алена Скрыган кажа, што на папярэдніх парлямэнцкіх выбарах, у 2004 годзе, ніводнага прадстаўніка апазыцыі не ўключылі ў склад акруговых камісіяў. А там працавала амаль паўтары тысячы чалавек. На якой падставе адмаўлялі апазыцыянэрам? — цікаўлюся ў спадарыні Скрыган:
“Казалі, што няма досьведу такой працы, што не падрыхтаваныя вашыя людзі. У асобных выпадках казалі, што вы прынесьлі свае прапановы занадта позна. Што 13 прэтэндэнтаў, па колькасьці сябраў акруговай камісіі, мы ўжо набралі. Хто першы прынёс, той першы і ўключаны. Нашы людзі прыходзілі першымі, а ў спэцыяльным рэгістрацыйным журнале чамусьці былі 15-я ці 16-я. А некаторым наагул нічога не тлумачылі. Мы так прагаласавалі — і ўсё”.