Прадстаўнік АБСЭ ў справах свабоды мас-мэдыяў Міклаш Харасьці заклікаў верхнюю палату парлямэнту Беларусі ўстрымацца ад прыняцьця закону, які абмяжоўвае свабоду СМІ.
“На жаль, насуперак спадзяваньням у Беларусі і за яе межамі, законапраект прадугледжвае новыя перашкоды для свабоды СМІ ў Беларусі”, - заяўляе М.Харасьці ў адмысловым прэс-рэлізе.
Прадстаўнік АБСЭ заклікаў Савет Рэспублікі вярнуць законапраект ў Палату прадстаўнікоў на дапрацоўку. Ён таксама запрапанаваў, каб зьмены ў заканадаўстве аб мэдыях адбываліся з удзелам няўрадавых арганізацыяў і журналісцкай супольнасьці Беларусі.
М.Харасцці выказаў шкадаваньне, што амаль ніводная з рэкамэндацыяў АБСЭ не была ўключаная ў зацьверджаны законапраект. Камітэт свабоды мас-мэдыяў АБСЭ падрыхтаваў свой аналіз законапраекту аб СМІ.