Новы выпуск перадачы “Дом літаратара. Эфір 21 чэрвеня
ЛІТПРАЦЭС
АЛЕСЬ ПАШКЕВІЧ: “ПОЎНЫ ЗБОР ТВОРАЎ БЫКАВА СТАНЕ ВЕЧНЫМ ПОМНІКАМ”
Найлепшым помнікам любому пісьменьніку ёсьць даступнасьць яго твораў чытачам, тым больш, калі гаворка ідзе пра маштаб такога творцы як Васіль Быкаў. 22 чэрвеня споўнілася пяць гадоў, як народны пісьменьнік пакінуў гэты сьвет, але яго творчы архіў працягвае адкрываць схаваныя ў сотнях тэчкаў і дыскетаў невядомыя раней творы. Калі чакаць выхаду поўнага збору твораў Васіля Быкава, хто і як яго рыхтуе да выданьня? На гэтыя ды іншыя пытаньні Валянціны Аксак адказвае старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Алесь Пашкевіч.
Валянціна Аксак: “Спадар Алесь, у 2006 годзе пачаў выходзіць абвешчаны тады поўным збор твораў народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава. Тады ж зьявілася тры тамы і летась таксама тры тамы. Калі чакаць наступных?”
Алесь Пашкевіч: “Мы ўсьведамляем, што выданьне твораў такога пісьменьніка як Васіль Быкаў – гэта праца не аднаго году і нават не адной пяцігодкі. Таму сёньня найперш паўстае задача больш якаснага прадстаўленьня тэкстаў Васіля Ўладзімеравіча з тэксталягічнай выверкай, з адпаведнымі пашыранымі камэнтарамі, каб гэты поўны збор мастацкіх твораў быў ня толькі прадуктам чытаньня новых пакаленьняў беларусаў, але і харошым дапаможнікам дасьледчыкам творчасьці Васіля Ўладзімеравіча.
Падрыхтаваныя наступныя два тамы, якія павінны зьявіцца цягам гэтага году. Пра тое ёсьць дамоўленасьць і з маскоўскім выдавецтвам “Время”, і ёсьць усе падставы фінансавага й творчага характару”.
Аксак: “А пра астатнія тамы вы пакуль так упэўнена яшчэ ня можаце сказаць?”
Пашкевіч: “Наогул, выданьне поўнага збору твораў народнага пісьменьніка – гэта праца для цэлага акадэмічнага інстытуту, і трэба прызнацца: чым далей падрыхтоўваюцца да друку наступныя кнігі, тым болей з кожным месяцам у нас, невялікай групы энтузіястаў, становіцца чарнавой працы”.
Аксак: “Пытаньне, якое ў зьвязку з гэтым не магу не задаць. Рэдактар першых дзьвюх кніг Быкава – “Жураўліны крык” і “Трэцяя ракета” – Уладзімер Дамашэвіч гаварыў мне пра тое, што яму даводзілася вельмі нялёгка, адстойваючы перад цэнзарамі аўтарскія тэксты. Не заўсёды гэта ўдавалася, але пасьля яго кнігі Быкава яшчэ больш цэнзураваліся, з-за чаго пісьменьнік моцна пакутаваў. Ва Ўладзімера Дамашэвіча захаваліся быкаўскія лісты пра гэта, дасланыя яшчэ з Горадні. Фрагмэнт аднаго зь іх Уладзімер Дамашэвіч працытаваў для нашай праграмы: “А баляда (маецца на ўвазе “Альпійская балада” – В.А.) кніжкаю выйшла абскубанай і абгрызенай. Самае тое, дзеля чаго яна пісалася, зьнятае. Другая частка таго перароблена ў сваю процілегласьць. Пасьля “Трэцяй ракеты” мне не ўдалося нічога надрукаваць у тым стане, у якім напісана. Рэдактарскі аловак гойсае па кожнай старонцы”. Вось такі ліст. Скажыце, спадар Алесь, пры падрыхтоўцы твораў для поўнага збору вы ўлічваеце аўтарскія варыянты, ці зьмяшчаеце тэксты ў тым выглядзе, у якім яны ўжо былі надрукаваныя, а гэта значыць – у цэнзураваным выглядзе?”
Пашкевіч: “Поўны збор твораў Васіля Быкава павінен быць вечным помнікам пісьменьніку. І таму, як гаворыцца ў рэдакцыйнай прадмове да першага тому, у аснову публікацыяў пакладзены наступны прынцып: ці зьвяраем з аўтарскімі прыжыцьцёвымі публікацыямі, так бы мовіць, пасьляцэнзурнымі, на якія ўжо мог уплываць Васіль Уладзімеравіч пасьля абвяшчэньня ў Беларусі незалежнасьці, ці зьвяраем з машынапісамі і рукапісамі і найперш аднаўляем і стыль, і думку самога пісьменьніка”.
Аксак: “Працуючы ў хатнім архіве пісьменьніка, ці ўсе ўжо невядомыя раней яго творы выявіла камісія па творчай спадчыне?”
Пашкевіч: “Адназначна гэта канстатаваць можа толькі паважаная спадарыня Ірына Міхайлаўна Быкава. На сёньня цяжка ўсьвядоміць наогул глыбіню і маштабнасьць быкаўскага архіву. За час, што прайшоў пасьля сьмерці пісьменьніка, раскласьці ўсё, пранумараваць, вывучыць немагчыма, а таму рэдкалегія збору твораў Быкава паступова і канцэптуальна ставіцца да разгляду і вывучэньня архіву Васіля Быкава. Да прыкладу, у адзін том укладаюцца апавяданьні Васіля Ўладзімеравіча, таму мэтанакіравана вядзецца праца па вывучэньні апавяданьняў. Калі дойдзем да публіцыстыкі, тады будзе комплексна вывучацца ягоная публіцыстычная спадчына. Ну і гэтак далей”.
КРЫТЫКА
МІХАСЬ ТЫЧЫНА. ПОСТАЦЬ БЫКАВА Ў ДАКУМЭНТАЛЬНЫМ ЛЮСТЭРКУ
Сяргей Шапран. Васіль Быкаў: Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах. — Дзеяслоў, 2006-№ 25; 2007-№№ 26-31; 2008-№ 34
Журналiст Сяргей Шапран зьдзейсьнiў тое, што павiнен быў бы зрабiць калектыў быкавазнаўцаў, а менавiта — сабраў i сыстэматызаваў велiзарны, часта мала даступны дасьледчыкам, матэрыял жыцьця быкаўскага генiя ў слове.
Перад намi постаць Васiля Быкава на фоне натуры ХХ стагодзьдзя, якое адплывае ўдалечыню, як другi бераг.
Па сутнасьцi, размова iдзе пра трагедыю пiсьменьнiка ў савецкiм i постсавецкiм грамадзтве, яго штодзённую вайну за свабоду пiсаць тое, пра што лiчыў патрэбаю жыцьця, i так, як хацеў. Былi гады маўчаньня, калi Быкаў рыхтаваўся ў цiшынi пiсьменьнiцкага пакойчыка стаць тым Быкавым, якiм мы столькi дзесяцiгодзьдзяў захапляемся. I былi гады, калi вакол iмя пiсьменьнiка ўздымаўся дзявяты вал псэўданароднага асуджэньня. Iнсьпiраваныя iдэалягiчнымi аддзеламi ЦК i ГБ “калектыўкi” з асуджэньнем быкаўскай творчасьцi, i найперш быкаўскага пасьлядоўнага i ўпартага супрацiўленьня гвалту i змаганьня за магчымасьць пiсьменьнiка быць пiсьменьнiкам, займалi цэлыя развароты цэнтральных, а ўсьлед за iмi i ўсiх iншых газэтаў.
Разумныя i проста нармальныя людзi, вядома, адэкватна ўспрымалi i ацэньвалi тое, што адбывалася. Аднак самому пiсьменьнiку ад гэтага наўрад цi было лягчэй. Духоўная i маральная падтрымка калегаў па пяры i вялiкай сябрыны верных яму чытачоў, нават такая, як падтрымка Аляксандра Твардоўскага, альбо спазьнялася, альбо была мала дзейснай. Але i за тое дзякуй.
Чытаючы старонку за старонкай гэты сапраўдны фалiянт, які налічвае па прыблізных падліках ажно каля 2000 старонак, мiжволi нанава i з асаблiвай вастрынёй перажываеш драму часу, ад якога адставаў ня Быкаў, як тое цьвердзілася быкавафобамi, а 20-цімiльённая кагорта бальшавiкоў, гэбiстаў i куды большае войска дабравольных даношчыкаў, стукачоў, вiжоў у цывiльным. Быкаў працаваў на будучыню, яны — на прамінулы дзень, на забыцьцё і чорную энтрапію.
Кніга мае прадмову, напісаную Рыгорам Барадуліным. Тлумачыць сваю задуму, мэту і задачы, згадвае падрабязнасьці пошукаў і сам Сяргей Шапран.
У пачатку кнігі згадкі пра народнае разьвітаньне зь пісьменьнікам, сымбалем цэлай эпохі ў жыцьці беларусаў, якая пабудаваная на дакумэнтах і настройвае будучага чытача на адпаведнае ўспрыняцьце кнігі, у аснове якога боль страты.
Далей зьмест выкладаецца храналягічна — ад нараджэньня пісьменьніка, этапаў станаўленьня ягонага экзыстэнцыйнага адчуваньня сьвету ў часы калектывізацыі, у гады народнай вайны і вайны з народам. Імя і постаць Быкава актывізавала высьпяваньне нацыянальнай самасьвядомасьці беларусаў, стала абярэгам беларушчыны. Беларуская літаратура ў яго асобе зрабіла рашучы крок ў вялікі сьвет эўрапейска-хрысьціянскай цывілізацыі.
У кнізе зьмешчаная перапіска В. Быкава. Своеасаблівы дыялёг Быкава з Аляксандрам Твардоўскім, ужо апублікаваны ў маскоўскім часопісе “Вопросы литературы”. Аўтару кнігі шчасьліва ўдалося падбіць на напісаньне ўспамінаў і згадак пра Быкава такіх выдатных людзей нашага часу, як М. Гарбачоў, А. Якаўлеў, А. Салжаніцын, Ч. Айтматаў, Р. Бакланаў, Б. Васільеў, Л. Лазараў, В. Аскоцкі, С. Алексіевіч, землякоў-гарадзенцаў І. Карпюк, А. Пяткевіча, Ю. Голуба, палітычных дзеячоў С. Навумчыка, З. Пазьняка.
Кніга ўжо трэці год публікуюцца ў часопісе “Дзеяслоў”. Ня першы год чакаю яе выхаду ў сьвет. Я ўражаны маштабам тытанiчнай i ахвярнай працы Сяргея Шапрана, ягонай самаадданасьцю таленту Васiля Быкава, яго служэньню праўдзе i ягонай верай у народную мудрасьць: усё мiнецца, а праўда застанецца.
Думаю, што ў гiсторыi Беларускага Супрацiву застануцца i iмёны ўсiх, хто так цi iнакш, маральна цi матэрыяльна паспрыяе выданьню кнігі Сяргея Шапрана — “залатога пяра” беларускай журналiстыкі.
АЎТАР І ТВОР
ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН: “ВАСІЛЬ БЫКАЎ БЫЎ ЧАЛАВЕКАМ САМАЙ ВЫСОКАЙ ГОДНАСЬЦІ”
Паэта Генадзя Бураўкіна зьвязвала з Васілём Быкавым працяглае сяброўства, якое доўжылася больш за паўстагодзьдзя, пачынаючы яшчэ з 50-х гадоў, калі Быкаў жыў у Горадні. Паэт уклаў кнігу ўспамінаў пра Быкава, якая выйшла ў 2004 годзе. Некаторыя крэскі да быкаўскага партрэту Генадзь Бураўкін дадаў у размове зь Міхасём Скоблам.
Міхась Скобла: “Генадзь Мікалаевіч, ва ўкладзенай вамі кнізе “Наш Быкаў” зьмешчаныя ўспаміны трыццаці васьмі аўтараў – ад даўніх і блізкіх сяброў Быкава да лекара, які яго спрабаваў ратаваць у Бараўлянскай больніцы ў чэрвені 2003-га. Кніга добрая, але ў ёй чамусьці няма ўспамінаў самога ўкладальніка”.
Генадзь Бураўкін: “Гэта зроблена сьвядома дзеля таго, каб не было папрокаў, маўляў, складальнік адвёў для сябе найлепшае і найпрыкметнае месца. Я не хацеў гэтага і пакінуў успаміны пра Васіля на потым. А я іх абавязкова напішу. Калі я ўкладаў кнігу “Наш Быкаў”, я зразумеў, што мае ўласныя ўспаміны разрастуцца і зоймуць не адзін дзясятак старонак. А мне хацелася, каб у кнізе было прадстаўлена як мага больш людзей”.
Скобла: “А ці засталіся ўспаміны пры Быкава, якія вам хацелася бачыць у кнізе, але якія па тых ці іншых прычынах у яе ня трапілі?”
Бураўкін: “Такое было. Напрыклад, я вельмі хацеў, каб у кнізе былі ўспаміны Чынгіза Айтматава. Я яму некалькі разоў тэлефанаваў у Брусэль, дзе тады жыў і працаваў пісьменьнік. І ён мне адказаў, што вельмі хоча напісаць пра Быкава. “Але, – кажа, – я настолькі люблю і цаню Васіля Быкава як пісьменьніка й асобу, што пісаць нешта адчэпнае, фармальнае не хачу. А для таго, каб напісаць грунтоўна і глыбока, мне патрэбен час.” Мы зь ім некалькі разоў размаўлялі, і вельмі падоўгу. І я адчуваў, што ён гаворыць шчыра. Але Айтматаў не пасьпеў да выхаду кнігі напісаць успаміны. А нядаўна ён пакінуў гэты сьвет. І я нават ня ведаю, занатаваў ён свае згадкі пра Быкава ці не. Магчыма, яны ляжаць недзе ў ягоным архіве і чакаюць дасьледчыка. У кнізе “Наш Быкаў” павінны былі быць (па задуме складальніка) і ўспаміны Ніла Сымонавіча Гілевіча. Ён чамусьці адмовіўся даць іх”.
Скобла: “Мне давялося пабыць на некалькіх сустрэчах Быкава з чытачамі – у Нацыянальнай бібліятэцы, у Палацы чыгуначнікаў. І на кожнай сустрэчы уставалі са сваіх месцаў людзі і – абвінавачвалі, прычым, даволі злосна, Быкава. Сёньня ўжо й не памятаю, за што. Ці даводзілася вам быць сьведкам падобных інцыдэнтаў?”
Бураўкін: “Магу пацьвердзіць, што такое было. Часам я чытаў злосныя запіскі, якія прысылалі Васілю. Бывала, яго папракалі, што ён нібыта несправядлівы, крыўдзіць армію, крыўдзіць армейскіх камандзераў. Але ўсё ж падобнае ў маёй прысутнасьці назіралася ня так часта. Часьцей на сустрэчы прыходзілі людзі, якія высока цанілі Быкава, якія падзялялі ягоную пазыцыю ў ацэнцы Другой усясьветнай вайны, а таксама адносна другіх тэмаў”.
Скобла: “А гэтыя выпады моцна траўмавалі Быкава?”
Бураўкін: “Ён быў дастаткова мудры і спрактыкаваны ў жыцьці чалавек. Ён разумеў, што многія падобныя выступоўцы перад тым, як прыйсьці да яго на сустрэчу, праходзілі адпаведны інструктаж, іх рыхтавалі. І ўсё ж, вядома, гэта было яму непрыемна. Быкаў маўчаў, ніколі не адказваў сваім крыўдзіцелям рэзка. Ён быў вышэй за ўсё гэта. Ён меў свае перакананьні, ведаў вайну, прайшоў яе, нават прапоўз. І таму не баяўся нейкіх несур’ёзных абвінавачваньняў. Але папрокі былі яму непрыемныя. Ён жа быў жывым чалавекам, як і ўсе мы”.
Скобла: “На мінулым тыдні грамадзкім рэдактарам на нашым радыё быў Рыгор Барадулін. Ён гаварыў пра сьціпласьць Быкава, пра тое, што Быкаў не любіў быць навідавоку. І ў той жа час з твораў, яму прысьвечаных, можна скласьці цэлую анталёгію. Вы таксама прысьвяцілі Васілю Ўладзімеравічу некалькі вершаў. Як рэагаваў на іх Быкаў?”
Бураўкін: “Ён ніколі адкрыта іх не хваліў. Але я бачыў, што яму гэта прыемна. Я бачыў, што яму дорага ня тое, што ў вершы пахвальба на ягоны адрас, а тое, што я падзяляў яго пазыцыі, разумеў яго. Мне здаецца, што гэта для яго было самым важным. Памятаю свой першы прысьвечаны Быкаву верш, “Баляда пра мінёраў”, напісаны ў 60-я гады, калі яму яшчэ мала хто прысьвячаў творы. Ён яго заўважыў, прачытаў, патэлефанаваў і падзякаваў. Больш тады не сказаў нічога. А Алесь Адамовіч, калі складаў фотаальбом “Васіль Быкаў”, папрасіў у мяне гэты верш. І патлумачыў, што “Баляда пра мінёраў” з усіх прысьвечаных Быкаву твораў падабаецца Васілю найбольш. І дадаў ад сябе, што ў вершы аўтар схапіў нешта галоўнае ў Быкаве, тое, дзеля чаго ён жыве і піша. А калі Быкаў адзначаў сямідзесяцігадовы юбілей, я надрукаваў у “Полымі” яшчэ адзін верш. Памятаю званок Быкава: “Генадзь, дарагі, дзякуй табе за верш, а яшчэ больш за разуменьне, якое ёсьць у нашым сяброўстве і якое ёсьць і ў вершы”. Рыгор сказаў, што Быкаў быў сьціплы. Я б не даваў такой характарыстыкі. Гэта была ня сьціпласьць, гэта была высокай маркі годнасьць. І гэтая годнасьць не дазваляла яму выстаўляць сябе напаказ. Быкаў, паўтаруся, быў чалавекам самай высокай чалавечай і літаратурнай годнасьці”.
Скобла: “Ёсьць знакаміты твор Сартра “Мур”, пад уплывам якога, як мне здаецца, напісаная быкаўская “Сьцяна”. Сартр неяк заўважыў: “Маё сапраўднае пяро будзе апісваць сапраўднымі словамі сапраўдныя рэчы, і тады сам д’ябал не перашкодзіць і мне стаць сапраўдным”. Гэткі вось сартраўскі творчы запавет калегам-пісьменьнікам. А ў чым галоўны запавет Васіля Быкава?”
Бураўкін: “У праўдзе. Калі Бог даў табе талент (а Быкаў быў шчодра надзелены вялікім, рэдкім талентам), то трэба, каб гэты талент служыў праўдзе. У самым жорсткім і, часам, непрыемным сэнсе. Быкаў служыў праўдзе. Ён служыў праўдзе і тады, калі яго бязьлітасна білі, і тады, калі спрабавалі гладзіць, спрабавалі лёстачкамі перацягнуць на свой бок. Ён усіх слухаў, але ніколі і нідзе не адступіўся ад той праўды, якую ведаў і якой служыў”.
ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН. ПРЫСЬВЯЧЭНЬНІ ВАСІЛЮ БЫКАВУ
БАЛЯДА ПРА МІНЁРАЎ
Дваццаць гадоў неадступнаю зданьню
Былое трывожыць салдацкія сны...
Штоночы ўстаюць і ідуць на заданьне
Хлопцы-мінёры апошняй вайны.
Топчуць боты палын прагорклы
I недасьпелыя каласы.
Абнюхваюць кожны грудок і пагорак
Мінашукальнікаў тупыя насы.
Здаецца, вайна так даўно адгрымела.
Акопы быльнягом зарасьлі...
А мінёры ходзяць нясьмела
Па зямлі.
Мінёры пад ногі глядзяць з апаскаю:
Не наступіць бы праз дваццаць год
На выбух ці на сябраву каску,
Прабітую павылёт.
УСЁ НЕ ЗАТУХАЕ БОЙ
Здаецца, мірныя часы
У Беларусі незалежнай —
Няма нэўтральнай паласы
I акупацыі замежнай.
А ўсё не затухае бой,
I ў ранах боль не дагарае,
І над тваёю галавой
Зноў кружыць крумкачова зграя.
I батарэя прыбышоў
Б’е па табе прамой наводкай, —
I той,
Хто з чорнаю душой,
I той,
Хто з луджанаю глоткай.
Ах, як карціць ім, бачыць Бог,
Каб да зямлі цябе прыгнулі
I неўсьвядомлены спалох,
I ўладай пушчаныя кулі!
Іх злосьць бярэ,
Што ты дажыў
Да пераможнай майскай кроплі
Не ў генэральскім бліндажы,
А ў цесным жвірыстым акопе...
Дык боль і роспач перасіль
I ў безаглядным парываньні
Устань на поўны рост, Васіль, —
I ворагам хай страшна стане!..
ДАРУЙ…
Даруй, Васіль, за ўсё, што перанёс:
За ворагам нанесеныя раны,
За брудныя пляўкі з тэлеэкрану,
За сьлёзы ўшацкіх сьсечаных бяроз.
Даруй, што ўсе свае зямныя дні
Ты азіраўся з горыччу, міжволі
На памяці закінутае поле
І спадзяваньняў спаленыя пні.
Даруй за наш нелітасьцівы час,
За ціхае кананьне роднай мовы,
За ўдзячнасьці запозьненыя словы
І ласкі зэканомлены запас.
Тужлівымі пакутлівымі снамі
Ты будзеш вечна мроіцца сынам.
Я ведаю – ты ўсё даруеш нам.
Але – ці зможам дараваць мы самі?..