Даклад “Freedom House” адзначае разрыў між дэмакратычнымі краінамі-спажыўцамі і аўтарытарнымі краінамі-вытворцамі нафты.
Сёньня “Freedom House” — амэрыканская недзяржаўная арганізацыя, якая падтрымлівае разьвіцьцё дэмакратыі і чалавечых правоў у сьвеце, — апублікавала свой штогадовы даклад пра стан дэмакратычных свабодаў у „пераходных дзяржавах” сьвету (“Nations in Transit 2008”).
Агульная выснова дакладу несуцяшальная — у 2007-м годзе паглыбіўся разрыў у дэмакратычным разьвіцьці паміж краінамі былога Савецкага Саюзу ды новаўзьніклымі краінамі на Балканах і больш сьпелымі эўрапейскімі дэмакратыямі.
Далей даклад адзначае, што патрэбы ў энэргарэсурсах, асабліва ў вуглевадародах з постсавецкай тэрыторыі, у штораз большай ступені зьнявечваюць адносіны паміж дэмакратычнымі спажыўцамі гэтых рэсурсаў у Эўропе і іх аўтарытарнымі прадуцэнтамі ў Эўразіі.
Паводле “Freedom House”, такія краіны як Азэрбайджан, Казахстан і Расея — выключна важныя для Эўропы пастаўшчыкі нафты — у апошнія гады зрабілі заўважныя ці нават драматычныя крокі ў бок палітычнага аўтарытарызму. А эўрапейскія спажыўцы нафты, якія так і не сканструявалі доўгатэрміновай і пасьлядоўнай палітыкі ў адносінах да яе эўразійскіх прадуцэнтаў, зь цягам часу здаюцца траціць зацікаўленасьць у прамоцыі дэмакратычнага разьвіцьця на постсавецкай тэрыторыі.
“Freedom House” ацэньвае дэмакратычныя свабоды ў дадзенай краіне паводле шкалы ад 1 (найвышэйшая ступень разьвіцьця) да 7 (найніжэйшая). Выніковая ацэнка зьяўляецца кансэнсусам паміж экспэртамі “Freedom House”, акадэмічнымі дараднікамі гэтай арганізацыі і аўтарамі адмысловых палітычных дакладаў па паасобных краінах. Агляд па Беларусі за 2007 год напісаў для “Freedom House” беларускі палітоляг Віталь Сіліцкі.
Беларусь традыцыйна апынаецца на самым нізе ў ацэнках парамэтраў дэмакратычнага разьвіцьця ў дакладах “Freedom House”, да якіх належаць, між іншым, выбарчы працэс (7 для Беларусі ў 2007), грамадзянская супольнасьць (6.5), незалежнасьць сродкаў масавай інфармацыі (6.75) ці незалежнасьць судовай улады (6.75).
Па ўсім былым Савецкім Саюзе сярэдняя ацэнка дэмакратычнага разьвіцьця блізіцца да 6. Толькі Грузія (4.79) і Ўкраіна (4.25) з былых савецкіх рэспубліка атрымалі ацэнкі па дэмакратызацыі вышэйшыя за 5. Сярэдняя ацэнка Расеі — 5.96, Беларусі — 6.71.