У праграмах, зацьверджаных Міністэрствам адукацыі, ёсьць пералік твораў Васіля Быкава, якія павінны вывучаць студэнты гуманітарных факультэтаў.
На практыцы абмежаваньне тычыцца некалькіх твораў пазьнейшага пэрыяду. У школах вывучаюць тры творы народнага пісьменьніка.
Прафэсар Міхась Тычына паведаміў “Свабодзе”, што быў адным з аўтараў праграмы па беларускай літаратуры для студэнтаў гуманітарных факультэтаў унівэрсытэтаў. Ён асабіста рыхтаваў разьдзел, у якім пералічваюцца абавязковыя для вывучэньня творы Васіля Быкава.
Міхась Тычына лічыць, што ніхто не застрахаваны ад нейкіх вусных інструкцый наконт абмежаваньня вывучэньня таго ці іншага твору. Але ён перакананы, што ўсё залежыць ад сумленьня выкладчыка:
“Усё залежыць ад выкладчыка, ну й ад загадчыка катэдры, як ён палічыць патрэбным ці пракантралюе. “Новы” Быкаў — там пералік твораў. Няма канкрэтных назваў, бо гэта ж багата. А так усе буйныя творы ёсьць. Праблемы ёсьць з “новым” Быкавым, зь ягонымі прыпавесьцямі. Вось тут могуць быць пытаньні. Але я са свайго боку прапанаваў і вядомыя творы, і новыя. Быкава вельмі багата”.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры беларускай гімназіі № 23 Алена Карпека апавяла, што дзеці пачынаюць знаёміцца з творамі народнага пісьменьніка ў 8 клясе:
“Напрыклад, у 8 клясе засталося вывучэньне твору “Сотнікаў”. “Знак бяды” — у старэйшых клясах. У 11 клясе новы твор, які раней не вывучалі, — “Пакахай мяне, салдацік”. Здаецца, яго ўводзілі, але што зь ім на сёньняшні момант, сказаць вам не магу. Што ж тычыцца “Сотнікава”, то дзеці пішуць. Зноў жа гэта ідзе на выбар настаўніка, але вось я менавіта давала па “Сотнікаву” пісаць сачыненьне”.
Згодна з навучальнай праграмай для школаў, некаторыя творы Васіля Быкава перанесьлі для вывучэньня ў базавую школу, а іншыя пакінулі для школ з паглыбленым вывучэньнем гуманітарных дысцыплінаў. Напрыклад, аповесьць “Аблава” вывучаюць толькі ў 11 клясе гімназіі.
Настаўнікі адзначаюць, што дзеці з задавальненьнем чытаюць творы Васіля Быкава і пішуць сачыненьні паводле ягоных твораў.