Мы працягваем атрымліваць лісты на тэму чарговай школьнай рэформы, якую распачала ўлада ў Беларусі. У беларускіх дзяцей і падлеткаў ня толькі адабралі адзін год навучаньня ў сярэдняй школе. Значныя карэктывы будуць унесены ў адукацыйныя праграмы — асабліва тыя, што датычаць гуманітарных навук.
Ці выхоўвае беларуская школа ў юных грамадзянах нацыянальную сьвядомасьць і патрыятызм? На гэта пытаньне спрабуе адказаць у сваім лісьце на “Свабоду” Мікалай Куксо з пасёлку Івянец Валожынскага раёну. З гэтага ліста і пачну сёньняшнюю размову. Слухач піша:
“Замест таго каб грунтоўна вывучаць нашу гісторыю, з наступнага навучальнага году ў школах Беларусі скасоўваюць асобны, самастойны прадмет “Гісторыя Беларусі”. Хаця ва ўсіх краінах сьвету гісторыя сваёй радзімы вывучаецца ў першую чаргу, бо выхоўвае патрыятызм у маладога пакаленьня.
А да чаго прывяла шматгадовая татальная русыфікацыя? Мова тытульнай нацыі цалкам выціснута з ужытку ў дзяржаўных установах і амаль не гучыць у побыце. Замест яе ўзьнік страшэнны гібрыд — “трасянка”.
Ня хочацца верыць у тое, што ўлада паставіла за мэту зрабіць зь беларусаў апалітычны зрусыфікаваны натоўп, які ня ведае сваёй мовы і сваіх каранёў. Такія людзі ня ўтвораць нацыю, ня будуць любіць і абараняць Бацькаўшчыну, а ператворацца ў манкуртаў. Навошта і каму гэта трэба? Няўжо нас хочуць прадаць гуртам?” — напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Мікалай Куксо з пасёлку Івянец Валожынскага раёну.
Зь дзяржаўных устаноў, спадар Куксо, беларускую мову не выціскалі — яе там і не было. Нават пасьля таго як напрыканцы 80-х гадоў камуністычны Вярхоўны Савет абвясьціў беларускую мову адзінай дзяржаўнай і была прынята расьцягнутая на дзесяцігодзьдзі праграма моўнага адраджэньня, чыноўнікі ўсяляк працівіліся беларусізацыі. На заўвагі пра гэта ва ўстановах нярэдка можна было пачуць такі адказ: пераход на беларускую мову прадугледжаны да 2000 году? Вось у 2000-м і пяройдзем.
Менавіта чыноўніцтва стала рухавіком згортваньня беларусізацыі і скасаваньня ў 1995 годзе статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай.
Наш слухач Уладзімер Гайдукевіч з Бабруйску — музыкант. Пры савецкай уладзе граў на электрабаяне на вясельлях: падатковых перашкодаў камуністы яму не чынілі. Цяпер ён такой магчымасьці пазбаўлены. Чаму? Вось якую гісторыю спадар Гайдукевіч распавёў у сваім лісьце на “Свабоду”:
“Адзін час на працягу паўгода я быў зарэгістраваны як індывідуальны прадпрымальнік. Але, выявілася, падаткаў трэба было заплаціць болей, чым я мог зарабіць.
Займацца музыкай толькі дома, лічу, для музыканта недастаткова: трэба мець слухача, несьці людзям добрую музыку.
Граць на вясельлях, як пры камуністах, пабойваюся: пры цяперашняй уладзе за гэта, калі ня маеш рэгістрацыі, могуць і пасадзіць.
Народ у нас розны. Раней усе былі амаль роўныя, а цяпер ёсьць і багатыя, і бедныя. Людзям, у якіх няма дастаткова сродкаў, я на вясельлі гатовы граць бясплатна. Дзеля гэтага мне неабходна, каб ня мець непрыемнасьцяў з падатковай інспэкцыяй, атрымаць адпаведны дазвол гарвыканкаму”.
Далей у лісьце на “Свабоду” Ўладзімер Гайдукевіч паведамляе, што ўсе гэтыя аргумэнты выклаў у сваім звароце да гарадзкіх уладаў. Што было далей? Яшчэ адна цытата зь ліста:
“З гарвыканкаму адказалі, што выдача дазволаў на аказаньне бясплатных музычных паслугаў заканадаўствам не прадугледжана. На гэта я паслаў другую заяву, у якой прашу выдаць даведку, што такія паслугі законам не забаронены. Патэлефанаваў сёньня ў гарвыканкам і даведаўся, што і такую даведку мне таксама ня выдадуць.
Вось такая ў нас дзяржава для народа. Я, Гайдукевіч, хачу асабіста аказваць народу бясплатную дапамогу, а мне гэта рабіць не дазваляюць. Была нават прапанова, каб я плаціў падаткі і граў бясплатна. Але яны ня могуць зразумець, што граць на розных урачыстасьцях і сямейных юбілеях я хачу бясплатна на знак пратэсту супраць дзяржаўнага рэкету адносна народу, які хоча працаваць самастойна на сябе, а не на атлусьцелага чыноўніка.
Ці ёсьць у якой іншай краіне забарона працаваць безь ніякага матэрыяльнага ўзнагароджаньня?” — пытаецца ў сваім лісьце на “Свабоду” Уладзімер Гайдукевіч з Бабруйску.
Такой забароны няма і ў Беларусі, спадар Гайдукевіч. Атрымліваць дазвол на аказаньне бясплатных музычных паслугаў ня трэба — у вас жа і афіцыйнае тлумачэньне наконт гэтага з гарвыканкаму ёсьць. Пры неабходнасьці можна паказаць падатковаму інспэктару гэтую паперу.
Іншая справа — калі падаткавікі дакажуць, што вы атрымлівалі грошы за свае паслугі. Гэта ўжо — незаконнае прадпрымальніцтва, за якое прадугледжана даволі жорсткая адказнасьць.
Як вядома, у Савецкім Саюзе прыватны бізнэс быў забаронены. Але музычнае абслугоўваньне вясельляў ды іншых урачыстасьцяў квітнела. Музыканты не плацілі падаткаў: лічылася, што яны граюць бясплатна для сваіх сваякоў ды знаёмых. Хоць усе ведалі, што ў сапраўднасьці ўсё зусім інакш.
З прэтэнзіямі зьвяртаецца на наш адрас Валянціна Сакаловіч зь вёскі Бакшты Івейскага раёну. Яна піша:
“Вы не прачыталі цалкам ніводнага майго ліста, не працытавалі да канца ніводнага выказваньня. А я — не авечка, як вы мяне спрабуеце выставіць. Так, я супраць хлусьлівага рэжыму. Але я адначасова і супраць такіх падыходаў, калі выкарыстоўваюць толькі вытрымкі. Людзі пішуць вам пра свае беды, а вы, як бюракраты, скарачаеце лісты.
Я і так жыву ў жабрацкай і несправядлівай дзяржаве, а тут яшчэ і з вашага боку такое стаўленьне”, — напісала ў сваім лісьце на “Свабоду” Валянціна Сакаловіч зь вёскі Бакшты Івейскага раёну.
Ня варта крыўдаваць, спадарыня Сакаловіч. Мы ня маем магчымасьці цалкам агучваць вялікія лісты — гэта запатрабавала б надта шмат часу. Даводзіцца выбіраць тыя фрагмэнты, якія, на нашу думку, найбольш цікавыя для іншых слухачоў.
Яшчэ адзін важны момант: і ў вашых допісах, і ў лістах многіх іншых нашых аўтараў сустракаецца апісаньне канкрэтных канфліктных сытуацый, часта гучаць сур’ёзныя папрокі, абвінавачаньні на адрас канкрэтных асобаў, а часам і зьнявагі. Зьняважлівыя выказваньні мы ўвогуле не агучваем. Што да апісаньня канфліктаў, то ў тых выпадках, калі ня маем магчымасьці спраўдзіць слушнасьць вашых слоў і падаць пункт гледжаньня другога боку — таксама пазьбягаем цытаваньня лістоў і тэлефанаваньняў.
Таксама шэраг заўвагаў (у прыватнасьці, на адрас перадачы “Паштовая скрынка 111”) выказвае ў сваім лісьце іншы наш сталы слухач — Мікалай Рыбакоў з пасёлку Копысь Аршанскага раёну. Ён піша:
“У вас, спадар Жданко, нейкія надта мяккія інтанацыі ў камэнтарах. Вось піша слухач у лісьце жорсткае слова на літару “б” — дык трэба яго і чытаць. Вы паглядзіце Беларускае тэлебачаньне. Я адтуль толькі і чую: “адмарозкі”, “дэбілы”, “зямля ў іх будзе гарэць пад нагамі” (гэта — пра апазыцыю). Я разумею, гэтым яны прыніжаюць саміх сябе, а ўсё ж...
У нас і апазыцыя занадта мяккая. Як сьпяваў калісьці Высоцкі: “Настоящих буйных мало, вот и нету вожаков”. Думаю, гэта дапасуецца і да нашай апазыцыі” — напісаў у сваім лісьце на “Свабоду” Мікалай Рыбакоў з пасёлку Копысь Аршанскага раёну.
Нецэнзурныя словы ні на літару “б”, ні на якую іншую ў нашым эфіры гучаць ня будуць, спадар Рыбакоў — нягледзячы на тое, што яны сустракаюцца ў пошце і нават калі іх пачне выкарыстоўваць беларускае тэлебачаньне. Увогуле, думаю, вы арыентуецеся на ўзоры, ня вартыя перайманьня. Лаянка, зьнявага, прыніжэньне суразмоўцы — ня тыя прыёмы, з дапамогай якіх можна пераканаць слухача і чытача ў слушнасьці сваёй пазыцыі.
На заканчэньне — вершаваны ліст ад Фэлікса Шкірманкова са Слаўгараду — таксама пра тое, як пераконваць людзей і весьці дыскусію. Слухач піша:
“Погляд свой ад людзей не хаваю.
Ёсьць магчымасьць сказаць — кажу.
І нікога не заклікаю
Стаць на шлях, якім я іду.
Я ўпэўнены — праўда зможа
Праз заслоны дайсьці да людзей.
І падманутым дапаможа
Шоры зьняць з уласных вачэй”, — гэта былі вершаваныя радкі зь ліста Фэлікса Шкірманкова са Слаўгараду.
Дзякуй, спадар Шкірманкоў, вам і ўсім, хто знайшоў час для ліста на “Свабоду”. Пішыце. Чакаем новых допісаў.
Праграма “Паштовая скрынка 111” выходзіць у эфір кожную сераду і нядзелю.
Аўтару можна пісаць на адрас zdankov_rs@tut.by