Міністэрства замежных справаў Літвы абвергла паведамленьне, нібыта Вільня вядзе перамовы з Вашынгтонам пра разьмяшчэньне элемэнтаў супрацьракетнай абароны (СРА) ЗША на літоўскай тэрыторыі.
Тымчасам намесьнік кіраўніка МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі настойвае, што такія перамовы вядуцца. Паводле яго, перамовы могуць быць сродкам узьдзеяньня ЗША на Польшчу для таго, каб паскорыць перамовы па разьмяшчэньні СРА на яе тэрыторыі, – паведамляе Агенства Франс-Прэс.