Чытаем Быкава. Пісьменьнік Валянцін Тарас выбраў урывак з аповесьці “Аблава”.
У кожнага з нас – свой Васіль Быкаў. Пра майго я распавёў у сваёй кнізе “На высьпе ўспамінаў”, у разьдзеле “Дарога да Васіля”. Пра нялёгкую дарогу набліжэньня да Васіля – ад звычайнага знаёмства да сяброўства, да высокіх крытэрыяў маралі і сумленьня ў жыцьці і літаратуры.
Што да твораў, то ўсе яны для мяне важныя, гэта вялізная частка майго багажу. Але асабліва дарагая мне аповесьць “Аблава”, зь якой я, можна сказаць, парадніўся – некалі па просьбе Васіля пераклаў яе на расейскую мову для часопіса “Новый мир”. Яна – пра 30-я гады, пра лёс раскулачанага селяніна Хведара Роўбы, які ўцёк з сталінскіх лягераў у родныя мясьціны, а там на яго, як на зьвера, наладзілі аблаву. Урывачак з гэтай аповесьці я і прачытаю.
Чытаем Быкава. Увесь чэрвень, кожны дзень, на хвалях Свабоды будуць гучаць быкаўскія радкі. Іх будуць чытаць розныя людзі – і блізкія сябры пісьменьніка.