Палітоляга, галоўнага рэдактара газэты “Новы час” Аляксея Караля новы прапагандысцкі твор БТ ня ўразіў.
Кароль: “Фільм нудны, цалкам прапагандысцкі. У адрозьненьне ад папярэдніх, яму паспрабавалі надаць нейкую аналітычную форму. Але гэтага не атрымалася, бо фактуры мала, а тыя, хто камэнтуе — пераважна людзі з Масквы альбо з Украіны. Так што новага з пункту гледжаньня фактаў нічога не дадалося.
Я думаю, што ягоны ўплыў будзе значна меншы, чым папярэдніх такіх фільмаў, нават на непадрыхтаваную аўдыторыю — бо проста сумна глядзець і ўжо надакучыла.
Што тычыцца “няўдалага” тэрміну зьяўленьня фільму, то, хутчэй за ўсё, гэта зьвязана з дыпляматычным канфліктам з ЗША, бо галоўная прапагандысцкая скіраванасьць — гэта нападкі на ЗША, якія “плятуць інтрыгі” супраць нашай сінявокай Беларусі. Ну, а перад выбарамі яго ж можна і паўтарыць!”