Менск - апошні ў Эўропе

Менск займае найніжэйшае сярод эўрапейскіх гарадоў месца ў сьвеце паводле якасьці жыцьця. Такія вынікі дасьледаваньня міжнароднай кампаніі Мэрсэр.
Дасьледаваньне праводзілася ў больш чым 200 гарадах сьвету. На першым месцы ўжо другі год запар Цурых, другое падзяляюць Вена і Жэнэва. Сярод усходнеэўрапейскіх гарадоў наперадзе - Прага (71-е месца). Вільня - на 78-м, Варшава - на 85-м, Рыга - на 89-м. Менск займае 183-е месца - найніжэйшае з усіх гарадоў Эўропы.

Пры ацэнцы якасьці жыцьця ўлічваліся:

* палітычная і сацыяльная абстаноўка (палітычная стабільнасьць, сіла закону і г.д.)
* эканамічная сытуацыя (курс валют, банкаўскія паслугі і г.д.)
* сацыяльна-культурная абстаноўка (цэнзура, абмежаваньне правоў чалавека і г.д.)
* здароўе і санітарыя (мэдычны сэрвіс, ліквідацыя адкідаў і г.д.)
* школьніцтва і адукацыя (стандарты, наяўнасьць міжнародных школ і г.д.)
* транспарт і сфэра паслуг (праца грамадзкага транспарту, заторы на дарогах і г.д.)
* адпачынак (рэстараны, тэатры і г.д.)
* спажывецкія тавары (разнастайнасьць прадуктаў харчаваньня, машыны і г.д.)
* жытло (мэбля, камунальныя службы і г.д.)
* прыроднае асяродзьдзе (клімат, небясьпека стыхійнах бедстваў і г.д.)

Якасьць жыцьця ў сьвеце:

20082007ГорадКраінаІндэкс
2008
Індэкс
2007
11ЦурыхШвэйцарыя108108.1
23ВенаАўстрыя107.9107.7
22ЖэнэваШвэйцарыя107.9108
43ВанкувэрКанада107.6107.7
55ОклэндН.Зэляндыя107.3107.3
65ДзюсэльдорфНямеччына107.2107.3
78МюнхэнНямеччына107106.9
77ФранкфуртНямеччына107107.1
99БэрнШвэйцарыя106.5106.5
109СыднэйАўстралія106.3106.5