Уладзімер Арлоў: “Яго маўчаньне магло сказаць болей за словы”

Чытаем Быкава. Пісьменьнік Уладзімер Арлоў чытае фрагмэнты аўтабіяграфічных дадаткаў да “Доўгай дарогі дадому”.
Сталася так, што апошні раз мы з Васілём Уладзіміравічам бачыліся ў Бэрліне на гасьцінах у вядомага нямецкага беларусіста і перакладчыка Норбэрта Рандава. Быкаў, як зазвычай, быў ня надта гаваркі. Але мне заўсёды падабалася слухаць яго глыбокае мэтафізычнае маўчаньне, якое магло сказаць болей за словы.

Для мяне Васіль Быкаў быў увасабленьнем адраджэньня Беларусі і сымбалем змаганьня за яе вяртаньне ў агульнаэўрапейскую сям'ю. Свае ўчынкі мы выпрабоўвалі пытаньнем: “А што скажа Быкаў?”

Для сёньняшняга чытаньня я выбраў не мастацкі твор, а фрагмэнты аўтабіяграфічных запісаў Быкава, якія друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” як дадаткі да “Доўгай дарогі дадому”. Гэтыя тэксты Васіля Ўладзіміравіча, асабліва калі ён піша пра дзяцінства і юнацтва, пры ўсёй розьніцы нашага жыцьцёвага досьведу вельмі сугучныя майму сьветабачаньню і сьветаразуменьню.